Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Ці можна бавіцца ў Адвэнце, паколькі гэта час радаснага чакання?

Адвэнт – гэта час, які мае асаблівую атмасферу. Мэта гэтага перыяду – падрыхтаваць нас да перажывання адпаведным чынам урачыстасцей Божага нараджэння. Літургія Адвэнту набліжае нам прароцтвы, што прадвяшчаюць блізкае прыйсце Пана. Блізкасць гэтага прыйсця Збаўцы нараджае радасць у нашых сэрцах. Менавіта таму час Адвэнту называюць часам радаснага чакання.

У Кодэксе кананічнага права можам прачытаць, што “ў Паўсюдным Касцёле пакутнымі днямі і перыядамі з’яўляюцца пятніцы цэлага года і час Вялікага посту” (кан. 1250). Ці значыць гэта, што час Авэнту не з’яўляецца часам пакаяння і пакуты? Ці можна ў гэты час арганізоўваць розныя забавы і прымаць у іх удзел? Нягледзячы на тое, што Адвэнт паводле Кананічнага права не быў залічаны да часу пакаяння, варта было б, аднак, надалей прытрымлівацца традыцыі перажывання Адвэнту такім чынам, каб клапаціцца пра асабістае збаўленне (параўн. Флп 2, 12). У Евангеллі паводле св. Мацвея можна прачытаць: “Ці могуць быць у жалобе госці на вяселлі, пакуль з імі жаніх? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць” (Мц 9, 15). Езус заклікаў чуваць і маліцца, каб не прапусціць Ягонае прыйсце. Падобным чынам адбываецца з Адвэнтам – часам чакання святкавання Божага Нараджэння, а таксама паўторнага прыйсця Пана ў канцы свету. Ніхто з нас не ведае, калі Хрыстус вернецца, таму важна не змарнаваць гэтага шанцу, як, напрыклад, людзі, што жылі ў часы Ноя: “Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага” (Мц 24, 38–39).

Ці будзе грахом удзел у розных забавах у гэты час? Варта адзначыць, што справа не толькі ў тым, грэх гэта ці не, але і ў тым, ці не аддаліць мяне гэта ад Бога і не пашкодзіць майму кантакту з Ім, ці будзе праз гэта ўзрастаць мая вера. Відавочна тое, што хрысціянін павінен быць радасным таксама і ў перыяд Адвэнту, як гэта часта паўтарае папа Францішак, але мы павінны таксама памятаць пра тое, што мы – хрысціяне – падарожнічаем у дом Айца і чакаем вяртання Збаўцы.
Няхай час Адвэнту будзе для нас сапраўдным часам радаснага чакання Нараджэння Збаўцы, а таксама часам падрыхтоўкі і чакання паўторнага прыходу Хрыста.

кс. Ян Раманоўскі
Паводле Слова Жыцця

Меткі: Адвэнт

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.