Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Традыцыі Адвэнту і Раства ў розных кутках свету. Харватыя

У кожнай краіне ёсць свае асаблівыя, непаўторныя традыцыі, якія не ва ўсім супадаюць з паўсюдна прынятымі. Прапануем пазнаёміцца з цікавымі святочнымі звычаямі розных краін свету, і, магчыма, адкрыць для сябе якую-небудзь незвычайную ідэю. Харватыя.

За 4 тыдні да Калядаў надыходзіць Адвэнт - час чакання нараджэння Нябеснага Збаўцы. З надыходам Адвэнту ў Харватыі пачынаюцца “зАрніцы” (з націскам на першы склад). Роўна а 6 раніцы пачынаюцца малітвы на хвалу Найсвяцейшай Багародзіцы. Малітва доўжыцца 30 хвілін:спяваюцца песні, характэрныя толькі Адвэнту.

Нягледзячы на тое, што ўсё гэта пачынаецца рана, шмат людзей прыходзіць у касцёл памаліцца. І гэта не толькі бабулі-пенсіянеркі, а таксама і людзі, якія працуюць, школьнікі.

6 снежня - дзень св. Мікалая. У гэты дзень прынята дарыць падарункі, але рабіць гэта не ў адкрытую, а менавіта падкінуўшы на акно. Варта адзначыць, што, паводле харвацкай традыцыі, заўсёды са св. Мікалаем ходзіць і Крампус, які замест падарункаў носіць дубец. І калі дзеці дрэнна сябе паводзілі, то яны атрымлівалі гэты самы дубец.

Святы Мікалай

13 снежня - дзень св. Люцыіі. У гэты дзень рыхтавалі 12 паперак, і на кожнай дзяўчына пісала мужчынскае імя. Хлопцы, адпаведна, пісалі жаночыя імёны. І вось аж да каляд выцягвалі наўгад адну паперку з імем і выкідвалі яе ў агонь. У Вігілію свята заставалася адна паперка з тым самым запаветным імем. Лічылася,што чалавек з гэтым імем якраз і будзе нарачоным.

Дзень перад Калядамі ў Харватыі называецца “Бадняк”, азначае “пень”. У гэты дзень прыносяць у хату пень дуба (або іншага дрэва). Гэта традыцыя характэрна толькі для сербаў. На Бадняк усе рыхтуюцца да сустрэчы Калядаў. Гаспадыні гатуюць смачныя пірагі і тарты, дзеці ўпрыгожваюць ёлку. У 6 гадзін вечара, калі зазвіняць званы, уся сям’я збіраецца вакол ёлкі, запальвае свечку і чытае малітву “Ойча наш”.

Каляднае палена

Увечары пачынаецца ўрачыстая Імша.

На Каляды ўся сям’я збіраецца за святочным сталом, на якім звычайна бывае запечаная індычка з млінцамі (бязквасныя аладкі). Суп традыцыйны - курыны булён з хатняй локшынай. На дэсерт - рулеты з макам і грэцкімі арэхамі і рознае печыва.

Хадзіць у госці ў гэты дзень не прынята. Крамы,кафэ, рэстарацыі ў гэты дзень не працуюць.

Падрыхтавала Вольга Сяліцкая
Паводле grodnensis.by

Меткі: Адвэнт, Традыцыі

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.