Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Традыцыі Адвэнту і Раства ў розных кутках свету. Швецыя

У кожнай краіне ёсць свае асаблівыя, непаўторныя традыцыі, якія не ва ўсім супадаюць з паўсюдна прынятымі. Прапануем пазнаёміцца з цікавымі святочнымі звычаямі розных краін свету, і, магчыма, адкрыць для сябе якую-небудзь незвычайную ідэю. Швецыя.

У час надыходу Адвэнту многія скандынаўскія хаты змяняюцца: выстаўляюцца вонкі дамоў гномікі, анёлачкі, гаршкі з кветкамі, вырашчанымі з цыбулін гіяцынт і іншых кветак.

Адзін з сімвалаў Адвэнту ў Швецыі — падсвечнік у выглядзе невялікага латка, нібы лодачкі, з чатырма выбудаванымі на ей у шэраг свечкамі, якія знізу ўпрыгожаны мохам і яловымі або бруснічнымі галінкамі.

З першай нядзеляй Адвэнту змяняюць свой выгляд вокны шведскіх дамоў. У іх з'яўляюцца дзве вельмі важныя дэталі. Першая — Зорка Адвэнту. Часцей за ўсе яна ружовага або чырванавата-жоўтага колеру. Яна вешаецца на акно і свеціцца знутры. Другая — падсвечнікі са штучнымі свечкамі (не блытаць з падсвечнікам Адвэнту). Тая свяцільня, якая ставіцца на акно, складаецца з пяці, сямі ці дзевяці свечак, размешчаных вуглом, вяршыняй вугла ўверх. Гэтыя лямпачкі-свечкі гараць у кожнай шведскай хаце. Яны свецяць з вокнаў доўга, дзесьці да сярэдзіны студзеня,а часам і даўжэй, грэючы сваім святлом зімовую цемру.

упрыгожанае акно

Таксама падчас Адвэнту ў Швецыі прынята частаваць усіх калядным печывам, якое, нягледзячы на адсутнасць у ім перцу, чамусьці называецца пярцовым.

Падрыхтавала Вольга Сяліцкая
Паводле grodnensis.by

Меткі: Адвэнт, Традыцыі

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.