Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Традыцыі Адвэнту і Раства ў розных кутках свету. Германія

У кожнай краіне ёсць свае асаблівыя, непаўторныя традыцыі, якія не ва ўсім супадаюць з паўсюдна прынятымі. Прапануем пазнаёміцца з цікавымі святочнымі звычаямі розных краін свету, і, магчыма, адкрыць для сябе якую-небудзь незвычайную ідэю. Пачнем з Германіі.

Германія — гэта краіна, якая і сфармавала большую частку звычаяў Адвэнту, якія дайшлі да нас. Па старадаўняй традыцыі, 11 чысла 11 месяца ў 11 гадзін 11 хвілін у Германіі надыходзіць сезон калядных святаў, які мае яшчэ назву “пятага часу года”. У гэты перыяд у многіх сем'ях з'яўляюцца вянкі Адвэнту.

У Германіі — гэта вянок з яловых галінак, у які ўплецены чатыры ці пяць свечак, як правіла, чатыры фіялетавыя і адна белая. У кожную нядзелю Адвэнту запальваецца адна фіялетавая свечка, белая свечка па традыцыі запальваецца ў поўнач куцці, сімвалізуючы з'яўленне Дзіцятка Хрыста. Амаль кожны чалавек перад Адвэнтам наведвае кветкавыя крамы, каб набыць гатовы вянок або розныя дэталі да яго, каб зрабіць гэты вянок самому, а затым упрыгожыць ім свой дом. Вельмі часта немцы набываюць пуансецію, кветку пад назвай “Зорка Хрыста” (Christstern).

пуансенція

Таксама ў нямецкіх сем'ях прынята заводзіць калядны каляндар для кожнага дзіцяці, каб яны маглі адлічваць дні да свята.

Традыцыя прыбіраць дрэвы на Каляды таксама зарадзілася ў Германіі. У немцаў каляднае дрэва - гэта традыцыйна жывая елка ці сасна, упрыгожаная свечкамі, прыгожа загорнутымі прысмакамі, цукеркамі, рознымі ўпрыгожваннямі і мішурой. Было прынята, каб дзеці не бачылі калядную ёлку да таго, як загучаць касцёльныя званы ўвечары ў куццю. Да гэтага моманту пакой, у якім прыгатаваная ялінка, трымаюць зачыненым або ўпрыгожваюць елку на куццю.

упрыгожанкая елка

Падрыхтавала Вольга Сяліцкая
Паводле grodnensis.by

Меткі: Адвэнт, Традыцыі

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.