Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Fast-Christmas: Няма часу на Адвэнт

У гандлёвых цэнтрах свята працягваецца ўжо некалькі тыдняў. На вуліцах усё больш ўпрыгожаных ялінак. Наогул, навошта нам патрэбны «час чакання»?

Калі да нас нечакана прыходзіць голад, мы бяжым да Fast-food’у. Калі маем шчыльны графік падарожжа - шукаем хуткіх цягнікоў або самалётаў. Нават смартфон або планшэт павінен мець хуткі працэсар. Сацыёлагі ўжо даўно высветлілі, што мы жывем у эпоху «Fast» - усе патрэбы павінны быць забяспечаны неадкладна.

З аднаго боку, гэта ўзнікае з пачуцця недахопу часу, а з другога - з-за недахопу цярпення. Падабаецца нам гэта ці не; належым мы да вялікіх прыхільнікаў сучаснай цывілізацыі або пераважна яе крытыкуем - але такі свет, у якім мы жывем.

Fast-ментальнасць таксама даходзіць і да ўспрымання Божага Нараджэння. У сусветных гандлёвых цэнтрах ужо некалькі тыдняў працягваюцца святы. Першыя шарыкі і ялінкі мы ўбачылі яшчэ ў лістападзе. Там Адвэнт ўжо даўно прайшоў. І толькі Касцёл моцна трымаецца за «радасны час чакання». Навошта? Чаму нельга адразу перайсці да лямпачкаў і шарыкаў на ялінцы?

упрыгожаная вуліца

Ясна, што нельга. Шмат хто так і перажывае свята. Але ці такое свята з'яўляецца на самой справе святам Божага Нараджэння?

Бог дае нам час чакання (не толькі Адвэнт), заўсёды, калі справа тычыцца чагосьці большага, чым дэкарацый і прыемных мелодый, якія цешаць вуха. Таксама чакаем Вялікдзень (праз час Вялікага Посту), на заключэнне сакрамэнту сужэнства (праз час заручын). Па-за «Касцёльнымі патрабаваннямі» чакаем і на нараджэнне дзіцяці. Ва ўсіх гэтых сітуацыях чакаем не на штосьці, а на Кагосьці. Езуса, на жонку ці мужа, на дзіця.

Aдвэнт гэты час, які павінен нам дапамагчы зноў адчуць смагу па Богу. Па Валадару, які прыходзіць у сіле. Таму Адвэнт - гэта не толькі чаканне на свята Нараджэння, але таксама асаблівая падрыхтоўка да прыходу Езуса-Валадара ў канцы часоў. Гэтыя два прыйсці - нараджэнне і другое прыйсце, - вельмі трывала звязаныя паміж сабой. Калі не зможам прыняць Пана безабароннага, які нарадзіўся ў стайні, то як зможам прыняць Яго падчас другога прыйсця? Адвэнт дае нам магчымасць засяродзіцца над гэтым. Дазваляе, углядаючыся ў літургічныя тэксты, зноў запрагнуць абяцанага Месію, Майго Збаўцу.

Святое Пісанне

Гэтага чакання, у пэўнай ступені "святога цярпення", мы патрабуем для таго, каб засумаваць. Каб стварыць у сваім жыцці месца для сустрэчы з жывым Богам. Таму будаўніцтва ўзаемаадносін патрабуе часу. Але калі ў нас гэта атрымаецца, Божае Нараджэнне будзе чымсьці значна лепшым, чым два дні, вольнымі ад працы, праведзенымі дома з поўнымі жыватамі і з хлопчыкам Кевінам з фільму «Адзін дома». Таму што Раство павінна быць часам, які змяняе кожны дзень нашага жыцця.

Войцех Тэйстэр
Паводле Gość Niedzielny

Меткі: Чаканне, Адвэнт

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.