Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

У чым зло акультызму і магіі? Частка 1

«Ніхто не застрахаваны ад меркантыльных спакусаў, я і сама раней наводзіла на людзей сурокі за грошы… Але аднойчы я зразумела, што ўсе мае ўчынкі дрэнныя… Дапамагаючы адным, я калечу іншых. Я зразумела, што ісці на здзелку з д’яблам заўсёды небяспечна», — гэта словы адной вядзьмаркі — зоркі папулярнага расійскага шоу, якое прапагандуе магію і акультызм.

Ужытая тут цытата — гэта не ўрывак з пакаяння чараўніцы. Наадварот. Гэта спроба пераканаць людзей у тым, што акультызм — гэта добра і карысна. Дастаткова толькі адрозніваць «белую» магію ад «чорнай».

У наш час ужо нямодна, як у мінулым стагоддзі, быць атэістам. Сучасная культура навязвае нам іншы вобраз супергероя — індыга, валадара патаемных сіл. Нам насаджаюцца фільмы і тэлепраграмы аб акультызме, чарах. Пад уздзеяннем прапаганды нават веруючыя хрысціяне пачынаюць сумнявацца ў шкоднасці магіі. Новае пакаленне, выхаванае на прыкладах герояў тыпу Гары Потэра, вабіць свет акультызму. На пытанне «Ці існуе розніца паміж „белай” і „чорнай” магіяй?» сучасны абывацель паспяшаецца адказаць: «Існуе вялікая розніца! Дрэнная толькі „чорная” магія, а „белая” — добрая і карысная».

А калі вы тое самае пытанне зададзіце святару-экзарцысту, да якога пастаянна прыводзяць ахвяраў «нявінных» гульняў з духамі, то адказ будзе адназначны: кожная магія па сваёй прыродзе — зло. Аднак наіўныя ахвяры шарлатанаў, ведзьмароў і злых духаў не жадаюць чуць праўды. Аднак назіраючы за тым, як моцна фінансуецца прапаганда магіі ў мас-медыя, ёсць над чым задумацца.

Адкуль паходзяць чары?

Кожны разумны чалавек, сустрэўшыся з феноменам акультызму, задумаецца ў першую чаргу аб яго паходжанні. Навукоўцы лічаць, што існуюць тры гіпотэзы, якія нейкім чынам маглі б растлумачыць экстрасэнсорныя паводзіны некаторых людзей.

Паводле першай гіпотэзы, экстрасэнс ці вядзьмар можа быць проста хітрым ашуканцам. Добра засвоіўшы метады псіхаманіпуляцый і гіпнозу, ён лёгка можа зманьваць публіку. Ашуканец імкнецца працаваць індывідуальна або з вузкім колам псіхалагічна слабых і ўражлівых людзей. Ён заўсёды будзе хавацца за аўрай патаемнасці, як гэта робіць фокуснік (шырма, ілюзіянізм, іншыя сродкі адцягвання ўвагі).

Паводле другой гіпотэзы, экстрасэнсорыка (даслоўна — «адчуванне чагосьці па-за», «звышадчувальнасць») можа быць звязана з індывідуальнымі асаблівасцямі псіха-фізічнай натуры чалавека. Гэта значыць, што незвычайныя здольнасці могуць быць звязаны з гіперадчувальнасцю асобы на знешнія і ўнутраныя раздражняльнікі. Гэта выражаецца ў адмысловай суперінтуіцыі. Чалавек адчувае тое, на што іншыя проста не звяртаюць увагі. А калі такая звышадчувальная асоба мае яшчэ надзвычай развітыя здольнасці сінтэтычнага мыслення (складвання фактаў, вывадаў), то можа з высокай доляй праўдападобнасці прадбачваць наступствы падзей і паводзін чалавека. Такія здольнасці, на мяжы псіхапаталогіі, для простага абывацеля будуць выглядаць як звышнатуральныя.

Магічны шар

Некаторыя прыхільнікі гэтай гіпотэзы дапускаюць існаванне не адкрытых навукай фізічных і псіхічных уласцівасцей чалавечай прыроды. На гэтай гіпотэзе грунтуюцца пошукі навукоўцаў, якія вераць у магчымасць паўстання новага чалавецтва «супермэнаў», «індыга» і да т.п. Гэтая версія гіпотэзы балансуе на мяжы навуковай фантастыкі і наіўнай веры ў бязмежны (боскі) патэнцыял чалавека.

Трэцяя група вучоных схіляецца да гіпотэзы, што звышнатуральныя здольнасці могуць быць звязаны з уздзеяннем на чалавека іншай разумнай і нябачнай істоты. Гэтая навуковая гіпотэза блізкая да таго, што сцвярджае Біблія і вучэнне Касцёла. Вучоныя гэтай катогорыі разгублена аналізуюць дзівосныя факты і шукаюць істотаў з «паралельнага свету».

Хрысціянства са шматвяковага досведу ведае аб існаванні рэальных духоўных істотаў. Акрамя таго, Касцёл мае канкрэтныя інструменты і адпрацаваныя спосабы, як сябе паводзіць у сітуацыі кантакту з духоўнымі істотамі. Мы ведаем, што гэта разумныя Божыя стварэнні, якія не маюць фізічнага цела, здольныя ўступаць з людзьмі ў кантакт. Яны падзяляюцца на дзве катэгорыі: анёлы (добрыя духі, пасланцы Бога, памочнікі і ахоўнікі людзей) і дэманы (злыя духі, былыя анёлы, збунтаваныя супраць Бога, якія кіруюцца ідэяй выкарыстання і вынішчэння людзей).

Вучэнне Касцёла адназначна перасцерагае хрысціянаў, каб ніколі не прымалі ўдзелу ў нейкіх сеансах, звязаных са звышнатуральнымі патаемнымі сіламі. Гаворка тут ідзе пра рэальную пагрозу нават пры пасіўным удзеле ў магічных практыках (глядач, памочнік або спадарожнік асобы, якая ідзе да «бабкі»).

Касцёл, маючы шматвяковы досвед змагання з дэманічнымі сіламі, перасцерагае вернікаў, што заўсёды існуе пагроза ўздзеяння дэманічных сіл на чалавека нават пры пасрэдным удзеле (per accidens) у нейкай «гульні» з патаемнымі сіламі. Бо звычайнаму чалавеку суб’ектыўна можа падавацца, што ўсё нармальна, бо ён не бачыць фізічнай пагрозы. А адкрыць нейкую асобу на дзеянне злога духа можна вельмі проста, пераконваючы яе, што гэта проста шоу, гульня, звычайная праграма на тэлебачанні.

Таксама, калі нейкі маг ці экстрасэнс пераконвае кліента, што ён дзейнічае ад імя Бога, не азначае, што так ёсць на самой справе. Нават наяўнасць пабожных «дэкарацый» у знахара можа быць манёўрам псіхалагічнай маніпуляцыі (падману). Акрамя таго, на пачатковым этапе нават самі медыумы, «бабкі» ці экстрасэнсы могуць паддацца суб’ектыўнаму перакананню, што яны маюць надзвычайныя сілы. Але дастаткова мінімум самакрытычнасці, каб адкрыць жахлівую праўду: паранармальныя магічныя здольнасці — гэта дзеянне не самога чалавека, а рэальнага дэмана, якога ён упусціў у сваё жыццё.

Кс. Андрэй Рылка
Паводле Catholic.by

Меткі: Магія

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.