Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Малітвы на 3, 9, 30 і 40 дзень пасля смерці - адкуль такая практыка?

Святая Імша ў 30 дзень пасля смерці – гэта каталіцкая традыцыя. Трэці, дзявяты і саракавы дзень пасля смерці звязаны з праваслаўнай традыцыяй і ўяўленнямі пра лёс душы пасля смерці.

Праваслаўныя вераць, што душа пасля сыходу з цела на працягу двух дзён з'яўляецца свабоднаю і можа наведваць месцы, якія былі для яе важныя падчас зямнога жыцця. На трэці дзень душа праходзіць праз легіёны злых духаў, якія спыняюць яе і раскрываюць усе віды грахоў, да якіх душа была прывязана. На розных палях дзейнасці ёсць дваццаць такіх затрыманняў, якія маюць назву «мытарства”. На кожным з іх ідзе змаганне з адным грахом; пасля перамогі над адным бар'ерам душа пераходзіць да наступнага. І толькі пасля ўсіх мытарстваў яна можа ісці сваёй дарогай. Гэта адбываецца на трэці дзень, так што трэба асабліва маліцца за душу.

Пасля душа на працягу 37 дзён наведвае нябеснае валадарства і глыбіні пекла, не ведаючы, дзе яна застанецца, і толькі праз 40 дзён, ёй будзе дадзена месца жыхарства да ўваскрашэння мёртвых.

Таксама важны 9 дзень пасля смерці. У гэты дзень душа сустракае неба, а ў іншыя дні – пекла. Такім чынам, гэта вельмі важны дзень для малітвы.

Лампадка

У каталіцкай дактрыне няма так грунтоўна "распісанага графіку" таго, што адбываецца з душой пасля смерці. Непрымальнай для нас з’яуляецца ідэя асуджэння душ праз чыстых духаў (анёлаў) і злых (дэманаў). Мы ведаем толькі, што пасля смерці душа стаіць перад Божым судом, дзе яна бачыць усё сваё жыццё, дабро і зло, якое ўчыніла, а таксамі пазнае прынятае рашэнне: неба, пекла ці чысцец – куды яна пойдзе адразу. Традыцыя малітвы на 30 дзень пасля смерці мае біблейскія карані, бо на працягу 30 дзён працягвалася жалоба ізраэльцян пасля смерці Майсея. Магчыма, гэта таксама некаторыя спасылкі на звычай грыгарыянскіх Імшаў.

Паводле www.chrystusowcy.pl

Меткі: Пахаванне

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.