Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Першая святая Камунія. Як падрыхтавацца дзецям і бацькам?

Як падрыхтавацца

Ваша дзіця сёлета прыступае да Першай святой Камуніі, а вы не ведаеце, як самім да гэтага падрыхтавацца? Важна памятаць, што не толькі катэхеты і святары ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы дзіцяці да гэтай падзеі. Таму, лічым, што ў гэтыя перадсвяточныя дні бацькам не зашкодзяць некалькі наступных парад.

Падрабязней

Праз Марыю да Езуса

Немагчыма ўстрымацца, каб не заахвоціць усіх да сардэчнага набажэнства, дзіцячай любові, а таксама да найбольш шчырых пачуццяў да ўмілаванай Маці Марыі як да асаблівага і дзейснага сродку жыцця ў Хрысце. Менавіта Яе вітаюць заклікамі: Маці ласкі Божай, Маці Міласэрнасці, асабліва цяпер, у маі, калі збіраемся на маёвыя набажэнствы ў нашых касцёлах, капліцах, каля прыдарожных крыжоў у вёсках і ў хатах.

Падрабязней

Фаціма — папярэджанне і надзея

Якое значэнне маюць Фацімскія аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі для сучаснага чалавецтва? І ці застаюцца яны яшчэ актуальнымі пасля раскрыцця трэцяй часткі Фацімскай таямніцы? Пасланне Маці Божай, якая 13 мая 1917 года аб’явілася тром фацімскім дзецям, з’яўляецца ключом да разумення не толькі падзеяў ХХ стагоддзя, але таксама сучаснасці і будучыні.

Падрабязней

Ці могуць каталікі прымаць удзел у фестывалі фарбаў?

На працягу ўсяго жыцця веруючы чалавек сустракаецца са шматлікімі пытаннямі і праблемамі, вырашэнне якіх патрабуе адпаведных ведаў, вопыту, правільна сфармаванага сумлення, а таксама розуму і чуйнасці. Важнай і каштоўнай дапамогай з’яўляецца актыўны ўдзел у парафіяльнай супольнасці і прыналежнасць да розных касцёльных рухаў і душпастырстваў. Паўсюдна вядома, што той, хто пытаецца і чытае, рассейвае свае сумненні і пашырае веды (асабліва калі звяртаецца да адпаведных кніг, часопісаў ці электронных крыніц). Належыць, аднак, памятаць, што на многія пытанні нельга знайсці адназначнага і ўніверсальнага адказу, а толькі агульныя ўказанні, на аснове якіх асоба здзяйсняе канкрэтныя выбары.

Падрабязней

Май – месяц Панны Марыі

Касцёл прысвячае месяц май Найсвяцейшай Багародзіцы Панне Марыі. У гэтыя дні таксама існуе традыцыя правядзення т.зв. "Маёвых набажэнстваў". Могуць узнікнуць пытанні: "Чаму Панне Марыі прысвечаны менавіта месяц май?" або "Дзе і калі паўстала гэтая традыцыя?". Для гэтага давайце звернемся да вытокаў гэтай традыцыі і, больш таго, пастараемся, каб яна ўвайшла і ў нашае рэлігійнае жыццё.

Падрабязней

Кім былі пастушкі з Фацімы?

У жыццё траіх пастушкоў увайшоў сам Бог і даручыў ім перадаць Пасланне, скіраванае ўсяму свету. Луцыя, Францішак і Гіяцынта не толькі асабіста стараліся выканаць пажаданні Марыі, але і ішлі да іншых, каб пераканаць людзей у сапраўднасці аб’яўленняў і заахвоціць іх да малітвы. Дзеці сталі здольнымі да гераічных ахвяр, складзеных з любові да Езуса за навяртанне грэшнікаў і адплату за грахі, здзейсненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыі. Іх хваляваў лёс грэшнікаў. Спачуванне да загубленых людзей узрасло яшчэ больш пасля таго, як Марыя паказала ім пекла.

Падрабязней

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.