Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Дзень мiласэрнасцi ў Сацыяльным цэнтры «Шчаслівы малыш»

Традыцыйна нядзеля мiласэрнай любовi – нядзеля Caritas – адзначаецца цягам Трэцяй нядзелi Вялiкага посту. Але цi хрысцiяне могуць абмежаваць сябе толькi адным днём мiласэрнасцi на год? Канешне, не. I сведчаннем таму ёсць заусёдныя пакеты з рэчамi ў бакоўках касцёла.

Сацыяльны цэнтр «Шчаслiвы малыш» запрашае прыняць удзел у мэтавым зборы рэчаў для сем’яў, якiя перажываюць крызiс у сваiм жыцьцi – у акцыі «Дзень міласэрнасці».

 Агульны фотаздымакНайперш гэта крызiсы эканамiчныя, бо не сакрэт, што чаканне нараджэння дзiцяцi, а таксама першыя гады ягонага жыцьця стаюцца вялiкiм выпрабаваньнем для бацькоў. А калi мацi застаецца перад гэтым выпрабаваньнем самотнай, бо бацька дзiцяцi вырашыў, што гэты клопат яму непатрэбны? Дапамога ў гэты момант для жанчыны – гэта сапраўдны Божы цуд. А для яе дзiцяцi нярэдка – гэта шанец на жыццё, бо не сакрэт, што шмат якiя жанчыны думаюць пра забойства ўласнага дзiцяцi толькi таму, што не маюць падтрымкi.

Таксама гэта крызiсы псiхалагiчныя. Жанчына становiцца мацi фiзiчна – у момант зачацця новага жыцьця. Але каб змянiць сваё светаадчуванне, жанчыне патрэбны час i – зноў падтрымка. Павучаннi кшталту «Пра што ты думала...» нiчога не зменяць для маладой мамы ў яе мiнулым, але на будучыню могуць паўплываць найгоршым чынам: напрыклад, падштурхнуць да аборта, або адмовы ад народжанага дзiцяцi. А вось усмешка, добрае пажаданне – здароўя, дабраславення для яе i яе дзiцяцi – неацэнныя. Бо яны ёсць сведчаннем, што Бог – добры. Калi добрыя тыя, хто iдзе за Iм. Сведчаннем, што Бог любiць чалавека – i гэтую напужаную сваiм новым станам маладую маму любiць удвая, бо яна сталася крынiцай новага жыцьця.

Сем’i, якiм дапамагае Сацыяльны цэнтр «Шчаслiвы малыш», маюць патрэбу ў:

  • дзiцячых рэчах, абутку, цацкі. Калi вашае дзiця перарасло пэўныя свае рэчы, але яны яшчэ ў добрым стане, тыя рэчы могуць зрабiць яшчэ нечые жыцьцё больш утульным.
  • гiгiенiчных прыналежнасцях. Калi вы можаце набыць пачак падгузнiкаў або вiльготных сурвэтак, прысыпкi або дзiцячага крэму – гэта будзе вялiкай дапамогай для тых малых гэтага свету, аб якiх Святое Пiсанне кажа: «Глядзіце, не пагарджайце ніводным з тых малых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ў нябёсах» [Мф., 18.10].
  • прадуктах харчавання. Часам пачак крупы/мукi, бутэлька алею, або кансерва могуць стаць сапраўдным дарункам звыш, выбавiць маладую сям’ю ад нястачы.
  • канцэлярскіх прыналежнасцях. Для школьнікаў і тых дзетак, якія ідуць у дзіцячы садок. Фарбы (гуаш, акварэль), альбомы для малявання, пэндзлікі, пластылін, сшыткі для школьнікаў – асабліва перад пачаткам новага навучальнага году ўсё гэта будзе вельмі запатрабавальна.
  • малiтваю.

Дзеці гуляюць з мыльнымі пузыраміКалі вы гатовыя далучыцца да нашай акцыі «Дзень міласэрнасці», калі ласка, пазначайце вашыя ахвяраванні (іх можна пакінуць ў звычайны спосаб, у бакавінах касцёла) подпісам «Шчаслівы малыш» або «Для Шчаслівага малыша». І няхай Бог вам адудзячыць за кожны крок вашай міласэрнасці.

«Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: “Прыйдзіце, благаслаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне” [Мф, 25. 34-36].

Сацыяльны цэнтр «Шчаслiвы малыш» працуе ў Мiнску з 2013 года. Мы дапамагаем жанчынам i сем’ям, якiя перажываюць крызiс – эканамiчны, псiхалагiчны, сямейны, i якiя маюць дзетак да 3-х гадоў. Мы прапануем псiхалагiчныя i педагагiчныя кансультацыi, заняткi для мам з дзеткамi i асобна для мам, гурткi па зацiкаўленасцях i матэрыяльную падтрымку, юрыдычныя i сацыяльныя кансультацыi, а ў надзвычайных сiтуацыях – нават часовае жыллё для маладых мам з дзеткамi.

Мы знаходзiмся на м.Грушаўка, вул. Хмялеўскага, 12а (СШ№105), тэл. 8 017 222-05-65.

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.