Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Першыя перапрашальныя суботы

У кожную першую суботу месяца ад Чырвонага касцёла адпраўляюцца аўтобусы з вернікамі да Будслаўскай святыні з мэтаю перапрашэння Маці Божай за знявагі, якія наносяць Ёй людзі.

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе13 траўня 1917 г. Маці Божая аб'явілася ў Фаціме траім дзецям. Яна прасіла іх, каб яны абвясцілі, што Маці Божая прыйдзе ў хвіліну смерці з ласкамі, патрэбнымі для збаўлення, да ўсіх тых, хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы прыступіць да споведзі, прыме Святую Камунію, згаворыць адзін Ружанец і на працягу 15 хвілін разважання над ружанцовымі таямніцамі разам з Марыяй будзе маліцца, каб перапрасіць Пана Бога.

Многія задаюцца пытаннем, чаму менавіта пяць першых суботаў трэба перапрашаць Маці Божую. Гэта датычыць пяці відаў знявагаў і блюзнерстваў, якімі зневажаецца Беззаганнае Сэрца Марыі:

  1. Абраза Беззаганнага Зачацця.
  2. Абраза Яе Дзявіцтва.
  3. Абраза Яе Божага Мацярынства, калі прызнаюць Яе толькі як Маці чалавека.
  4. Усе тыя знявагі, якімі імкнуцца адкрыта пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду і нават нянавісць да Беззаганнай Марыі.
  5. Блюзнерствы, якімі зневажаюць Маці Божую ў Яе святых выявах.

Унутраны выгляд касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў БудславеРазам з намі ў аўтобусе едзе святар, які моліцца разам з намі. У аўтобусе чытаем літаніі, Ружанец, спяваем духоўныя песні. А 12-й гадзіне прыязджаем у Будслаў. Хутка распачынаецца Святая Імша. Перад Імшою ёсць магчымасць паспавядацца. Імша праходзіць вельмі ўрачыста: чытаем Эвангелле, каментар да Слова Божага, нясем кветкі, ружанец, свечку, хлеб, плады зямлі, Святыя Дары. Пасля Імшы чытаем Ружанец перапрашэння да Маці Божай, у якім прымае ўдзел моладзь. Пасля Ружанца ідзем на гарачую гарбату ў Дом пілігрыма, дзе разам молімся і дзелімся той ежай, якую кожны прывёз. Пасля зноў вяртаемся ў касцёл, вымаўляем Вяночак да Божай Міласэрнасці а 15-й гадзіне. Потым святар асвячае ваду і вяртаемся ў Мінск.

Па дарозе дадому вернікі дзякуюць Маці Божай за час, які правялі з Ёю і Яе сынам. Таксама даюць сведчанні, якія ўражанні засталіся ў іх сэрцах пасля гэтай вандроўкі.

Наступная аўтобусная пілігрымка адбудзецца 4 чэрвеня 2016 г.(першая субота чэрвеня). Ад'езд а 9-й гадзіне раніцы ад Чырвонага касцёла.

Запісацца можна ў закрыстыі Чырвонага касцёла і па тэлефонах:

  • +375 29 167-72-23 – Ілля
  • +375 29 246-62-97, +375 25 618-17-50 – Уладзімір
  • +375 33 337-44-95 – Ірына
  • Кошт для дарослых - 100.000 бел.руб., для дзяцей - бясплатна.

Вельмі хочацца, каб, як мага больш людзей ездзіла да Маці Божай Будслаўскай і атрымалі ўсе ласкі, якія абяцала Марыя ўсім тым, хто будзе пяць першых субот маліцца на Ружанцы з мэтай перапрашэння Марыі за ўсе нашыя знявагі і блюзнерствы.

Сведчанні пілігрымаў:

Ірына: Пасля таго, як выпіла Святой вады з Будслава, прайшоў ацёк горла.

Ніна: Хутка прайшло запаленне лёгкіх пасля наведвання Будслава.

Сяргей і Алена: Была пагроза жыцця немаўля, але пасля малітвы на Ружанцы, акрапення святой вадой з Будслава - адбыўся цуд - дзіця ачуняла.

Многія заўважылі, што пасля вандроўкі, атрымалі спакой у душы і духоўнае ўзрастанне.

DSCN
DSCN
DSCN
DSCN
phoca thumb l 2016-05-07-budslau-
DSCN
DSCN
WP 20160507
DSCN

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.