Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Мінгарвыканкам падтрымаў з’яўленне ў Мінску сквера імя Вайніловіча

Мінгарвыканкам падтрымаў з’яўленне ў Мінску сквера імя Вайніловіча

Члены камісіі Мінгарвыканкама па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада Мінска падтрымалі ініцыятыву аб наданні скверу за Чырвоным касцёлам імя Эдварда Вайніловіча, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, мецэната, чалавека, дзякуючы якому і з’явіўся касцёл.

сквер

«Несумненна, ён унёс значны ўклад у гісторыю нашай краіны. Аказваў падтрымку маладой беларускай літаратуры, падтрымліваў кантакты з прадстаўнікамі нацыянальнага руху, удзельнічаў у фінансаванні многіх устаноў. Акрамя таго, Вайніловіч адкрыта асудзіў падзел Беларусі па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора 1921 года. Гэта сведчыць аб тым, што ён не меў прапольскай арыентацыі, як сцвярджаюць некаторыя грамадскія дзеячы, якія выказалі нязгоду з прапановай ушанавання ў тапаніміцы горада імя Эдварда Вайніловіча», — адзначыў на пасяджэнні камісіі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, перадае «Советская Белоруссия».

Галоўны архівіст Нацыянальнага гістарычнага архіва Уладзімір Дзянісаў назваў сцвярджэнне аб тым, што Вайніловіч быў прыхільнікам паланізацыі, абсалютна беспадстаўным. Ён падкрэсліў, што Вайніловіч актыўна падтрымліваў рух за адраджэнне беларускай культуры, фінансаваў выданне літаратуры на беларускай мове, асабіста ведаў многіх дзеячаў беларускага адраджэння. «Таму казаць пра тое, што ён нібыта паланізатар, польскі памешчык, проста недарэчна», — адзначыў эксперт.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Вайніловіч настаяў, каб Чырвоны касцёл быў пабудаваны менавіта ў неараманскім стылі, бо ў часы, калі раманскі стыль панаваў у Еўропе, не было падзелу Царквы на ўсходнюю і заходнюю.

А кандыдат гістарычных навук Таццяна Скрыпчанка назвала сцвярджэнні праціўнікаў сквера імя Вайніловіча аднабаковымі і невытрымліваючымі ніякай крытыкі. «Сцвярджаць, што сквер імя Вайніловіча прывядзе нас да сваркі з Расіяй, смешна. Усім вядомы той факт, што Вайніловіч сябраваў са Сталыпіным, які называў нашага суайчынніка не проста сябрам, але і паплечнікам. Больш за тое, Сталыпін запрашаў Вайніловіча на пасаду віцэ-міністра сельскай гаспадаркі», — сказала яна.

Паводле krynica.info

Меткі: Эдвард Вайніловіч