Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Душпастыры мінскіх парафій сустрэліся на дзяленні аплаткай

29 снежня 2015 г. святары, якія нясуць служэнне ў Мінску, сустрэліся, каб падзяліцца аплаткай і павіншаваць адзін аднаго з Божым Нараджэннем.

Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Таксама на сустрэчы быў прысутны дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Сёлетняя і ўжо традыцыйная калядная сустрэча святароў Мінска супала з успамінам святога Томаса Бэкета, англійскага біскупа, які, баронячы Касцёл ад умяшання ўлады, быў забіты людзьмі караля каля алтара падчас малітвы 29 снежня 1170 года.

Святая Імша

Святы біскуп і мучанік з'яўляецца апекуном святароў, таму, як адзначыў у гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, магчыма, Божы Провід учыніў, каб святары сталіцы якраз у гэты дзень сабраліся на супольнай малітве і аплаткавай сустрэчы.

«Дарагія святары! Завяршыўся час Адвэнту, калі мы самі і давераныя нашай пастырскай апецы вернікі рыхтаваліся да прыйсця Хрыста ў нашыя душы сваёй ласкай. Аднак з завяршэннем Адвэнту не павінны завяршыцца нашыя змаганні жыць Божай ласкай», — звярнуўся арцыпастыр да святароў.

Святая Імша

«Мы бачым, што дзякуючы паслузе святара цуд Бэтлеемскай ночы працягваецца. Гэта Божы дар для нас і адначасова заданне, якое стаіць перад намі і аб якім мы ніколі не павінны забывацца. Асабліва аб гэтым мы павінны памятаць у Юбілейны Год Божай Міласэрнасці», — працягнуў іерарх.

Таксама, паводле булы Папы Францішка, арцыбіскуп нагадаў пра тое, каб святары належную ўвагу надавалі таму, што адным з вельмі важных заданняў з'яўляецца заданне спаведнікоў. Яго святары асаблівым чынам павінны выконваць у аб'яўлены Год Міласэрнасці, каб як мага больш людзей праз сакрамэнт пакаяння змагло спазнаць Міласэрнасць Айца.

«Спаведнікі заўсёды павінны быць знакам перамогі міласэрнасці над грахом», — дадаў Мітрапаліт.

Напрыканцы гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў: «Нараджэнне Збаўцы стала духоўна-сацыяльнай рэвалюцыяй, якая змяніла свет. Ад нас залежыць, ці працягнецца гэтая рэвалюцыя і ці будзе яна далей перамяняць жыццё людзей».

Дзяленне аплаткай

Пасля Эўхарыстыі святары падзяліліся аплаткай, віншуючы адзін аднаго з Нараджэннем Таго, чыё прыйсце надае сэнс іх душпастырскай дзейнасці, служэнню Богу і грамадству, якое мае патрэбу ў спазнанні Праўды.

phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak-
phoca thumb l aplatak

Аксана Ючкавіч
Паводле: Catholic.by

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч, Парафія, Мінск, Адвэнт, Аплатак

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.