Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

«Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

Выстава будзе складацца з карцін мастакоў-удзельнікаў мастацкіх пленэраў імя Яна Хруцкага, якія праходзілі ў 2015 і 2016 гг. у Полацку пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай.

«Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению»

Выстаўка мае назву «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў» і з’яўляецца знакам пашаны да славутага полацкага перакладчыка і друкара Бібліі.

Духоўная спадчына Францішка Скарыны — выданне Бібліі ды іншых малітоўных тэкстаў на старабеларускай мове — упісваецца ў вялікі евангелізацыйны подзвіг святых братоў Кірыла і Мятода, якія прынеслі славянам Божае слова.

А 500 гадоў таму Францішак Скарына — чалавек веры, руплівы хрысціянін — пачаў друкаваць на тагачаснай мове нашых земляў Біблію «Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению».

«Над духоўным подзвігам Францішка Скарыны і духоўнымі скарбамі ягонага горада — Полацка, разважалі ў межах пленэраў у 2015 і 2016 гг. мастакі, якія гасцілі ў Полацкай грэка-каталіцкай парафіі. Сёлета плён тых пленэраў прадастаўляем для духовага асэнсавання жыхарам Мінска», — сказаў а. Аляксандр Шаўцоў, настаяцель грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку.

«Як вядома, Ян Хруцкі быў сынам грэка-каталіцкага святара. Таму духоўная спадчына Францішка Скарыны нам асабліва блізкая», — дадаў а. Аляксандр.

Адкрыццё выставы адбудзецца 12 лютага а 12:30 (уваход вольны).

А. Яўген Усошын

Афіша выставы ў гонар першадрукара

 

Меткі: Францыск Скарына, Грэка-Каталіцкая Царква

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.