Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аплаткавая сустрэча розных касцёльных рухаў адбылася ў Мінску

20 снежня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску адбылася аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў розных рэлігійных рухаў з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім.

У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі падкрэсліў важнасць дапамогі іншаму чалавеку і міласэрнасці ў адносінах да бліжніх.

«Можа, сапраўды мы ўзгадаем кагосьці, хто патрабуе нашай увагі, неабыякавасці, нашага візіту або тэлефоннага званка. І гэтая нашая неабыякавасць, магчыма, будзе сапраўдным элементам падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння», – зазначыў іерарх.

Гэтую міласэрнасць праз сваё служэнне рэалізуюць таксама прадстаўнікі розных касцёльных рухаў і супольнасцяў, з якімі пасля святой Імшы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падзяліўся аплаткай.

На пачатку аплаткавай сустрэчы іерарх прывітаў удзельнікаў касцёльных рухаў і нагадаў, наколькі важна для кожнага католіка больш актыўна ўдзельнічаць у касцёльным жыцці, служачы іншым людзям і дапамагаючы ім сваімі малітвамі, добрымі ўчынкамі або рознымі формамі евангелізацыі.

«Напэўна, кожны з вас не проста так апынуўся ў сваёй супольнасці. Напэўна, Бог нейкім чынам сказаў: “а вось тут будзе тваё месца, тут ты зможаш і для сябе, і для сваіх бліжніх выпрасіць шматлікія дары і божыя ласкі”», – заўважыў біскуп Юрый Касабуцкі падчас прывітання.

«Не проста так» было створана 10 касцёльных супольнасцяў і рухаў, прадстаўнікі якіх прыйшлі на гэтую аплаткавую сустрэчу.

Касцёльны “актыў” у гэты вечар прадставілі: рух «Капліца Маці Божай Шэнштацкай», Легіён Марыі, «Сужэнскія сустрэчы», супольнасць Апякункі добрай смерці, супольнасць Дапамогі Душам Чысцовым, Маці ў малітве, малітоўная група «Міласэрнасць Божая», супольнасць «Каштоўная пярліна» руху «Святло-Жыццё», рух «Жывы Ружанец» і апостальскі рух «Маргарытка».

Удзельнікі кожнага з гэтых рухаў распавялі пра сваю дзейнасць, а некаторыя, як, напрыклад, прадстаўнікі малітоўнай групы «Міласэрнасць Божая», праспявалі калядныя песні і раздалі прысутным сімвалічныя калядныя «пасланні-зорачкі» з напісанымі на іх урыўкамі са Святога Пісання.

Біскуп Юрый Касабуцкі падзякаваў супольнасцям за іх дзейнасць. Адзначыўшы асобна кожную з іх, іерарх благаславіў усіх прысутных і падзяліўся з імі аплаткай.

Марына Валасар
Фота Аляксандры Шчыглінскай

phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-
phoca thumb l 2015-12-20-ruhi-

Паводле: Catholic.by

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.