Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўрачыстасць Святой Сям’і: «Святая Сям'я — прыклад для сучасных сем’яў»

Мітрапаліт Кандрусевіч ва ўрачыстасць Святой Сям’і: «Святая Сям'я — прыклад для сучасных сем’яў»

30 снежня ва ўрачыстасць Святой Сям’і ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі сямейных рухаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама падчас Імшы прысутныя сем'і аднавілі сужэнскія абяцанні.

Сужэнскія парыНа пачатку сустрэчы ў парафіі прайшла святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

«Ушаноўваючы Святую Сям’ю адразу пасля ўрачыстасці Божага Нараджэння, Касцёл хоча звярнуць нашу ўвагу на значэнне сям’і — як у гісторыі збаўлення, так і ў гісторыі кожнага з нас», — адзначыў у сваёй гаміліі іерарх.

Паводле слоў арцыбіскупа, сям’я — галоўная адзінка грамадства і ад таго, якой яна будзе, залежыць развіццё грамадства.

Як адзначыў Мітрапаліт Кандрусевіч, нягледзячы на тое, што Святая Сям’я была асаблівай у гісторыі хрысціянства, яна таксама зведала цяжкасці, з якімі сутыкаюцца звычайныя сем’і.бп. Тадэвуш Кандрусевіч

«Святую Сям’ю трымала разам любоў да Бога і адно да аднаго, — падкрэсліў арцыбіскуп. — Гэта прыклад для сучасных сем’яў. Любоў павінна перамагчы, нават калі на некаторы час у сям’і здараюцца непаразуменні».

Іерарх дадаў, што калі ў сям’і з’яўляюцца праблемы, то гэта адбываецца з-за адсутнасці любові. І наадварот: калі сем'і шчаслівыя, у іх пануе дух любові і ўзаемапрабачэння.

Таксама арцыпастыр звярнуў увагу на адну з галоўных праблем сучаснай сям’і — недахоп часу для самых блізкіх.
«Прабываючы разам, мы паказваем, што любім. А калі так ёсць насамрэч, мы гатовы ўсім ахвяроўваць у імя шчасця сям’і. Падобна таму, як Святая Сям’я перамагла ўсе крызісы дзякуючы ўзаемнай любові і веры ў Бога, таксама павінны рабіць і мы», — заклікаў іерарх.

Тэкст гаміліі цалкам тут››

«Няхай нованароджаны Збаўца свету дапамагае перамагаць ўсе цяжкасці, а Святая Сям’я абараняе нашы сем’і, каб яны былі хатнімі Касцёламі, аазісамі любові, месцам нараджэння новага жыцця і выхавання маладога пакалення на хрысціянскіх прынцыпах», — заключыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.Сем'і з святаром Аляксандрам

Паводле catholic.by

Меткі: Сям'я, Сужэнскія сустрэчы, бп. Тадэвуш Кандрусевіч, Сужэнства

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.