Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Беларусь у трэцюю нядзелю Адвэнту

У трэцюю нядзелю Адвэнта каталіцкія скаўты даставяць Бэтлеемскі агонь у парафіі Беларусі. Штогод прадстаўнік аўстрыйскіх скаўтаў запальвае лампаду ў базыліцы Божага Нараджэння ў Бэтлееме, затым спецыяльным рэйсам полымя прывозяць у Вену. Адтуль Бэтлеемскі агонь распаўсюджваецца па кранах Еўропы шляхам, так званай, скаўцкай эстафеты: скаўты з розных краін перадаюць полымя адно аднаму.

Гісторыя акцыі з Бэтлеемскім агнём налічвае ўжо 30 год. У 1986 годзе прадстаўнікі Аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню прынеслі сімвалічнае святло Божага Нараджэння тым, хто не мог раздзяліць гэтую радасць з блізкімі людзьмі. Гэтай ініцыятывай зацікавіліся аўстрыйскія скаўты. Праз год яны далучыліся да акцыі, а яшчэ праз два зрабілі яе міжнароднай. Так ў 1989 годзе Бэтлеемскі агонь быў перададзены ў Вугоршчыну, Польшчу, Чэхію. У наступныя гады геаграфія актыўна пашыралася. У 1998 годзе скаўты ўжо дзясяты раз распаўсюджвалі Бэтлеемскі агонь. У Нямеччыне Бэтлеемскі агонь быў дастаўлены амаль у 400 гарадоў, у Італіі ў акціі прымалі ўдзел чатыры скаўцкія супольнасці. Падобныя акцыі былі арганізаваны ў Польшчы, Славаччыне, Славеніі, Вугоршчыне, Люксембургу. У гэтым жа годзе святло Бэтлеемскага агню прыйшло таксама ў Беларусь, Украіну, Літву, Данію, Швецыю, Вялікабрытанію.

Беларускія скаўты прывязуць бэтлеемскі агонь

Вядома, што рэалізацыя гэтай прыгожай ідэі патрабуе намаганняў, а таксама пераадольвання пэўных цяжкасцяў. У 2002 годзе передача Бэтлеемскага агню аўстрыйскімі скаўтамі была немагчымай з-за небяспечнай сітуацыі на Блізкім Усходзе. Аднак адзін арабскі юнак таемна перадаў полымя габрэйскім дзецям, якія даставілі яго ў Аўстрыю.

Ужо больш за 15 год Бэтлеемскі агонь прыязджае і ў нашую краіну. У апошнія гады яго перадачай займаюцца беларускія скаўты – дзяўчаты і хлопцы з розных куткоў краіны, якія крочаць шляхам пазнання Бога, прыроды і іншага чалавека.

Агонь прыбудзе ў Беларусь вечарам 15 снежня. Урачыстае ўнясенне агню ў мінскую архікатэдру адбудзецца ў суботу 17 снежня а 22.30. У нядзелю 18 снежня агонь будзе дастаўлены ў мінскія парафіі:

  • 09.00 — парафія Божага Цела (вул. Герасіменкі, 6/1)
  • 09.15 — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)
  • 10.00 — парафія Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка) і парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная горка)
  • 11.00 — парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) (Залатая Горка)
  • 12.00 — парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна Кольбэ (Кунцаўшчына-Масюкоўшчына) і парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)
  • 15.00 — парафія Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

Таксама запрашаем далучыцца да акцыі ў сацсетках. Каб расказаць свету пра агонь з Бэтлеема, кожны, хто трымае яго ў руках, можа зрабіць фотаздымак і размясціць яго на сваёй старонцы з хэштэгам #agon’zbetleema2016.

Святло Бэтлеемскага агню, якое сімвалізуе супакой, надзею і згоду, дзякуючы еднасці моладзі розных краін пераадольвае значныя адлегласці і прыходзіць да тых, хто яго чакае. Таму варта ўзяць гэты агонь дадому, яшчэ раз нагадаць сабе і сваім блізкім пра надыходзячае свята Божага Нараджэння.

Ганна Журко
Фота з архіва catholic.by

Меткі: Хрысціянства, Адвэнт, Чаканне, Божае Нараджэнне, скауты

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.