Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

«Прамяністыя далоні Безаганнай» у Чырвоным касцёле

27 лістапада, у першую нядзелю Адвэнту, у мінскім Чырвоным касцёле адбудзецца спектакль «Прамяністыя далоні Безаганнай», які будуць ладзіць дзеці з Легіёна Марыі.

Спекталь распачнецца а 16:00, пасля св. Імшы на 15:00.


27 лістапада гадавіна аб'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі св. Кацярыне Лабурэ ў Парыжы ў 1830 годзе, якія мелі месца ў касцёле сясцёр ордэна Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поль. Падчас гэтага аб’яўлення Марыя паказала выяву медаліка і дала Кацярыне заданне, каб яго вырабілі і распаўсюджвалі, абяцаючы шматлікія ласкі.

І тады Найсвяцейшая Панна сказала: "Трэба адчаканіць медалiк па гэтаму ўзору: medalik

...усе, хто будуць з пашанай насiць яго i штодня малiцца малiтву, змешчаную на iм, атрымаюць вялiкую ласку Божую" (св. Кацярына Лабурэ)

maryja noch

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.