Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Нябачны Ватыкан: погляд знутры

Ватыкан уяўляе сабой цэлы свет у мініяцюры, у якім менш чым на палове квадратнага кіламетра сабрана ўсё, што неабходна для дзяржавы. Фатограф Крысціян Сінібальдзі атрымаў дазвол паздымаць для The Gardian многае з таго, што звычайна схавана ад вачэй публікі.

У сваім фотарэпартажы фатограф паказаў тых, дзякуючы каму горад жыве і функцыянуе — работнікам у сферы абслугоўвання.

Зброя рыцара

манашкі працуюць

На здымках можна пабачыць цесляроў, прыбіральшчыкаў, фларыстаў, манахінь, якія прасуюць арнаты, кіроўцаў «папамабіляў» і іншых малазаўважных працаўнікоў гэтай дзяржавы.

Ранішняе жыццё тут пачынаецца а 6.30.

сходы

Галоўны ключнік Алесіо Цэнзоні, якога суправаджаюць чатыры памочнікі, ідучы па калідорах, адмыкае прыкладна 300 дзвярэй. Алесіо сёння 62 гады, сваю службу ў Ватыкане ён пачаў у 14 гадоў.

фрэска

Самым вялікім і старажытным ключом № 401 ён адмыкае залу Ратонда ў Музеі Ватыкана, у які праз некалькі гадзін пальецца натоўп турыстаў. У горадзе ёсць уласныя запраўкі. Бензін тут каштуе 40 цэнтаў за літр, а за мяжой, у Рыме, яго кошт у сярэднім 1, 40 еўра. Рэнца Цэсці, старэйшы кіроўца Папы Францішка, кажа, што калі Пантыфік падчас падарожжа хоча выйсці з аўтамабіля, то гэта заўсёды нечаканасць.

кіроўца ў лючтэрцы

папа Францішак від з верху

«Ён бачыць кагосьці, хто звяртае яго ўвагу, і хлопае мяне па плячы — тады я і спыняюся», — кажа Цэсці. Фларысты Ватыкана адказваюць за ўсе кветкавыя дэкарацыі ў горадзе. Працуюць яны разам з садоўнікамі. У іх карыстанні — адмысловыя цяпліцы для кветак і іншых раслін.

садоўнік

Таксама ў горадзе каля 80 чалавек занятыя ў сферы эксплуатацыі і рамонту: прасавальшчыцы, спецыялісты па мармуры, цесляры, прыбіральшчыкі і многія іншыя. Ёсць нават спецыяльныя служачыя, якія ачышчаюць падлогу ад жуйкі. Асобна працуюць тыя, хто мяняе лямпачкі. Напрыклад, у базыліцы св. Пятра, каб замяніць лямпу пад купалам, трэба чатыры чалавекі — свяцільні вельмі цяжкія і спускаць іх уніз трэба з вышыні ў 33 паверхі.

манах пры алтары

Уборкай памяшканняў займаюцца 25 чалавек у дзень. Нярэдка праца перадаецца ад маці дачцэ і ад бацькі сыну. Манахіні, якія прасуюць літургічнае адзенне, выконваюць сваю працу з 8 раніцы да 12.00 і з абеду да 19.30, бесперапынна чытаючы пры гэтым малітвы.

манашка шые

«Нам рэдка ўдаецца ўсё скончыць, нават па нядзелях, — кажа адна з такіх сясцёр. — Калі трэба працаваць, мы працуем без усялякіх графікаў. Гэта цяжкая праца. Прасцей прасаваць сурвэткі, але з імі патрэбна асаблівая акуратнасць. Калі ёсць магчымасць, мы займаемся цыраваннем... але часу ў нас амаль няма».

рэстаўратар

Захоўваецца тут і свая студыя мазаікі, заснаваная ў XVI ст. для ўпрыгожвання базылікі св. Пятра. Яго спецыялісты працуюць з многімі тысячамі плітак усіх адценняў, і ўсе з іх, упарадкаваныя па колеры, захоўваюцца ў спецыяльных шуфлядах. Каталог адценняў мазаікі вядзецца ўжо некалькі стагоддзяў...

рэстаўратар за працай

Паводле catholic.by

Меткі: Ватыкан

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.