Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Арцыбіскуп Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні ў Мінску

5 лістапада ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі падчас Імшы ў 12.00 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Паўлу Трону і дыяканскае пасвячэнне клерыку Аляксею Пілевічу.

дыякан Павел ТронДыякан Павел Трон нарадзіўся 15 снежня 1989 года ў горадзе Вілейка. У 2006 годзе скончыў дзевяць класаў Вілейскай сярэдняй школы № 1, а ў 2009 годзе — Вілейскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. Навучаўся ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску, якую скончыў у 2016 годзе. 25 кастрычніка 2015 года з рук біскупа Юрыя Касабуцкага атрымаў дыяканскае пасвячэнне.

клерык Аляксей ПілевічАляксей Пілевіч нарадзіўся 14 мая 1982 года ў Лідзе. Паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Мінску паступіў у Плоцкую духоўную семінарыю (Польшча), якую скончыў у 2015 годзе. Душпастырскую практыку перад пасвячэннем праходзіў у катэдральнай парафіі ў Мінску.

Паводле catholic.by

Меткі: Пасвячэнне

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.