Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Аўгуста Калясінскага прайшло ў Мінску

25 чэрвеня «гвардыя Хрыста» папоўнілася яшчэ адным духоўным жаўнерам. У мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Аўгуста Калясінскага, якое ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Дыякан Аўгуст Калясінскі

Дыякан Аўгуст Калясінскі нарадзіўся 31 сакавіка 1989 года. Паходзіць з парафіі Божага Цела ў Нясвіжы. З 2006 па 2013 гг. быў навучэнцам Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Дыяканскае пасвячэнне атрымаў 31 кастрычніка 2015 года ў нясвіжскім касцёле Божага Цела з рук Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Апошнім часам праходзіў душпастырска-літургічную практыку ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

Сам жа новапрэзбітэр Аўгуст распавёў Catholic.by, што ў семінарыю вырашыў пайсці, «каб проста паспрабаваць». «Я думаў, калі не атрымаецца, то пайду далей, куды хацеў ісці. Так і трапіў, калі коратка. Пасля школы адразу. Нават не быў ні на якіх рэкалекцыях аб пакліканні. А першы раз прыехаў ужо здаваць экзамены», – заўважыў малады святар.

За час сваёй душпастырска-літургічнай практыкі ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены дыякан Аўгуст разам са сваім сябрам паспеў зрабіць новы парафіяльны сайт. Гэтае захапленне распрацоўкай інтэрнэт-старонак, як аказалася, у яго пачалося яшчэ ў семінарыі. Яшчэ тады, на 4 курсе, семінарыст Аўгуст падчас акадэмічнага адпачынку зрабіў інтэрнэт-старонку для парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.

«Першы сайт я зрабіў проста падкарэкціраваўшы старую версію. Упрыгожыў і паглядзеў, што мне падабаецца. А пробашч заўважыў, што я разбіраюся ў сайтах, і папрасіў зрабіць новую старонку. Так усё і пачалося», – распавёў малады святар.

Але самая галоўная падзея жыцця новапрэзбітэра Аўгуста Калясінскага адбылася ў мінскай архікатэдры. На ўрачыстую святую Імшу прыйшлі родныя, сябры і знаёмыя будучага святара, а таксама сябры па семінарыі – навучэнцы і сённяшнія святары, якія разам з ім ішлі да свайго святарскага паклікання.

бп. Тадэвуш КандрусевічМітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які цэлебраваў святую Імшу, падзякаваў у гаміліі ўсім тым, хто паспрыяў фармаванню Аўгуста Калясінскага на шляху яго святарскага паклікання. Асаблівую падзяку іерарх выказаў бацькам, родным і блізкім маладога святара, кансэкраваным асобам, а таксама семінарыі ў Пінску, «якая цягам многіх гадоў фармавала кандыдата ў прэзбітэры».

«Надзвычай важным у наш час, калі ўсё часцей людзі адыходзяць ад Бога і нават жывуць так, як быццам Яго зусім няма, з’яўляецца заданне абвяшчэння Божага слова. Няхай тваё вучэнне будзе сапраўднай духоўнай ежай для народа, да якога ты будзеш пасланы, а прыклад жыцця няхай умацоўвае веру вернікаў і вядзе да Бога тых, хто Яго яшчэ не спазнаў», – звярнуўся Мітрапаліт да новага святара.

Іерарх заахвоціў кс. Аўгуста Калясінскага заўсёды памятаць, што ён будзе здзяйсняць святарскае пакліканне не сваёй моцай, але ад імя Хрыста. «Таму кожны дзень памірай для граху, каб самому жыць Хрыстом, чыёй моцай будзеш дзейнічаць і чыёй ласкай будзеш адорваць людзей», – працягнуў арцыпастыр. «У выконванні сваіх святарскіх абавязкаў, дарагі духоўны сын, на першае месца стаў Хрыста, які цябе паклікаў і які павядзе сваёй дарогай. Неабходна толькі да канца даверыцца Яму, бо без Яго мы ніхто», – падкрэсліў арцыбіскуп. «Няхай заўсёды будзе табе прыкладам Добры Пастыр Хрыстус, які прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, але каб паслужыць і збавіць тых, якія загінулі», – заключыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Кс. Аўгуст Калясінскі з роднымі

«Ён з дзяцінства хадзіў у касцёл. Таму я вельмі рада за свайго брата, за тое, што ён выбраў свой шлях. Самае галоўнае, каб яму было добра, тады і мы будзем задаволеныя», – заўважае сястра новага святара Вольга.

Вельмі шчаслівым і радасным у гэты дзень выглядаў таксама бацька новапрэзбітэра Зыгмунт Калясінскі, які прыехаў на пасвячэнне сына з Нясвіжа. «Мой сын быў міністрантам. Заўсёды быў прыкладным хлопцам, пры алтары любіў прыслужваць. І я вельмі рады за яго, што ён зрабіў правільны выбар у сваім жыцці. Значыць, я не дарма на свеце жыў, што ў мяне такі сын», – з гонарам распавёў Зыгмунт Калясінскі.

Пасля пасвячэння святар Аўгуст Калясінскі прымаў шматлікія віншаванні і падарункі ад сваіх родных, блізкіх, сяброў, знаёмых і вернікаў, да якіх ужо паспеў данесці Божае слова падчас сваёй душпастырска-літургічнай практыкі.

25 чэрвеня Касцёл у Беларусі атрымаў яшчэ аднаго святара – Аўгуста, пакліканага абвяшчаць Бога людзям «не сваёю моцай, а моцай Езуса Хрыста».

Відэа з дыяканскага пасвячэння

Марына Валасар
Фота Аляксандры Шчыглінскай

phoca thumb l pasviachenni-1
phoca thumb l pasviachenni-12
phoca thumb l pasviachenni-13
phoca thumb l pasviachenni-16
phoca thumb l pasviachenni-17
phoca thumb l pasviachenni-2
phoca thumb l pasviachenni-20
phoca thumb l pasviachenni-24
phoca thumb l pasviachenni-25
phoca thumb l pasviachenni-26
phoca thumb l pasviachenni-27
phoca thumb l pasviachenni-29
phoca thumb l pasviachenni-30
phoca thumb l pasviachenni-31
phoca thumb l pasviachenni-32
phoca thumb l pasviachenni-36
phoca thumb l pasviachenni-37
phoca thumb l pasviachenni-39
phoca thumb l pasviachenni-4
phoca thumb l pasviachenni-40
phoca thumb l pasviachenni-42
phoca thumb l pasviachenni-43
phoca thumb l pasviachenni-47
phoca thumb l pasviachenni-48
phoca thumb l pasviachenni-5
phoca thumb l pasviachenni-51
phoca thumb l pasviachenni-52
phoca thumb l pasviachenni-53
phoca thumb l pasviachenni-55
phoca thumb l pasviachenni-57
phoca thumb l pasviachenni-60
phoca thumb l pasviachenni-64
phoca thumb l pasviachenni-65
phoca thumb l pasviachenni-66
phoca thumb l pasviachenni-7
phoca thumb l pasviachenni-70
phoca thumb l pasviachenni-71
phoca thumb l pasviachenni-72
phoca thumb l pasviachenni-73
phoca thumb l pasviachenni-74
phoca thumb l pasviachenni-77
phoca thumb l pasviachenni-78
phoca thumb l pasviachenni-8
phoca thumb l pasviachenni-80
phoca thumb l pasviachenni-82
phoca thumb l pasviachenni-84

Паводле: Catholic.by

Меткі: Пасвячэнне

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.