Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Апекуны міністрантаў

 Сярод святых ёсць нямала дзяцей. Некаторыя з іх з'яўляюцца апекунамі міністрантаў.

Святы Алаізій Ганзага

Святы Алаізій ГанзагаНарадзіўся 9 сакавіка 1568 г. на поўначы Італіі. Нягледзячы на сваё высокае паходжанне, ва ўзросце 17 гадоў адмовіўся ад спадчыны і ўступіў у Рыме ў Таварыства Езуса (ордэн езуітаў). Глыбокая пабожнасць і суровы лад жыцця спалучаліся ў Алаізія з вялікаю любоўю да хворых і да ўсіх, каму была патрэбная дапамога.

Падчас эпідэміі чумы, якая лютавала ў Рыме, ён аддана дапамагаў хворым і клапаціўся пра годнае пахаванне тых, хто загінуў ад пошасці. У выніку Алаізій заразіўся сам і памёр 21 чэрвеня 1591 г. ва ўзросце 23 гадоў. Ягоныя рэліквіі спачываюць у рымскім касцёле святога Ігнацыя. Святы Алаізій Ґанзаґа з’яўляецца апекуном моладзі і студэнтаў, а таксама тых, хто выбірае свой жыццёвы шлях. Ягонага заступніцтва просяць пры заразных хваробах і хваробах вачэй.

Успамін: 21 чэрвеня


Святы Дамінік Савіо

Святы Дамінік СавіоНарадзіўся 2 красавіка 1842 г. у мястэчку Рыва ды К’еры непадалёк ад Турына (Італія). У сямігадовым узросце прыняў Першую св. Камунію і ўжо тады напісаў, што хоча, каб яго сябрамі былі Езус і Марыя і што для яго лепш памерці, чым зграшыць. У 12 гадоў Дамінік трапіў у араторый св. Яна Боска ў Вальдока і стаў улюбёным вучнем заснавальніка салезіянаў. Заўсёды паслухмяны, спакойны і радасны, ён вельмі сур’ёзна ставіўся да сваіх вучнёўскіх абавязкаў і чым толькі мог дапамагаў калегам: навучаў іх Катэхізісу, апекаваўся хворымі, сунімаў сваркі паміж вучнямі. 

Разам з тым юнак вёў напружанае духоўнае жыццё, напоўненае пакаяннем, і асабліва ўшаноўваў Багародзіцу і Найсвяцейшы Сакрамэнт. Ён нават заснаваў Таварыства Беззаганнага Зачацця, для якога сам напісаў прыгожы статут. Усе яго памкненні былі скіраваныя на дасягненне хрысціянскай дасканаласці. Улетку 1856 г. у тых мясцінах выбухнула эпідэмія халеры, якая тады была невылечнаю хваробаю. Здаровыя, каб не заразіцца, пазбягалі ўсялякіх кантактаў з хворымі на халеру, і тыя былі асуджаны на смерць у самоце. Дон Боска прапанаваў найбольш смелым са старэйшых вучняў дапамагаць гэтым пакінутым людзям. Сярод дабравольцаў быў і Дамінік Савіо. У выніку ён таксама захварэў і быў вымушаны вярнуцца ў сям’ю, якая жыла ў Мандоніа. Там Дамінік Савіо памёр, яшчэ не маючы 15-ці гадоў. Кананізаваны ў 1954 г., ён з’яўляецца самым маладым святым сярод тых, якія не былі мучанікамі, а ягоныя рэліквіі ўшаноўваюцца ў базілікі Марыі Успамогі хрысціянаў у Турыне.

Успамін: 9 сакавіка


Святы Станіслаў Костка

Святы Станіслаў КосткаНарадзіўся 28 кастрычніка 1550 г. у Расткове (Польшча). У чатырнаццацігадовым узросце разам з братам пераехаў у Вену, каб вучыцца там у імператарскай гімназіі, якой кіравалі езуіты. Там ён вырашыў сам уступіць у Таварыства Езуса, але бацькі не далі на гэта згоды, паколькі лічылі, што іх сын павінен зрабіць бліскучую свецкую кар’еру.

Нягледзячы на вельмі малады ўзрост, Станіслаў праявіў незвычайную паслядоўнасць і рашучасць. Не маючы яшчэ і сямнаццаці гадоў, ён патаемна ўцёк з Вены ў Баварыю, разлічваючы, што яго прыме ў ордэн правінцыял нямецкіх езуітаў Пётр Канізій. Аднак там яго чакаў адмоўны адказ. Не губляючы надзеі, Станіслаў накіраваўся ў Рым, і там нарэшце яго жаданне здзейснілася: у кастрычніку 1567 г. яго прынялі ў навіцыят.

Станіслаў Костка памёр 15 жніўня 1568 г. ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ён быў пахаваны ў рымскім касцёле святога Андрэя і ў 1726 г. кананізаваны.

Успамін: 18 верасня


Святы Тарцызій

Святой ТарцызійНарадзіўся каля 250 г. у Тарсе (тады Рымская імперыя) – святы Каталіцкага Касцёла, мучанік часоў пераследаў хрысціян Цэзарам Дэцыем, быў пахаваны ў катакомбах Рыма. Ягонае імя і мучаніцтва вядома з эпітафіі рымскага папы Дамасія I, які кіраваў падпольнай хрысціянскай супольнасцю праз 100 гадоў пасля пакутніцкай смерці святога Тарцызія. З надпісу на магіле вядома, што падлетак выбраў смерць ад рук раззлаваных паганцаў, каб не аддаць ім Эўхарыстыю, якую ён нёс, атулены плашчом, да арыштаваных хрысціянаў у вязніцу. Тарцызій служыў рымскаму папу Стэфану I. Загінуў каля 257 г. у Рыме мучаніцкай смерцю. У 1939 годзе частка рэліквій святога Тарцызія была перанесена ў базіліку Сан-Сільвэстра-ін-Капітэ, дзе захоўваецца да гэтага часу.

Успамін: 15 жніўня


 Святы Ян Бэрхманс

святы Ян БэрхмансСвяты Ян Бэрхманс нарадзіўся 13 сакавіка 1599 г. у мястэчку Дыст, што ў Галандыі. Нарадзіўся ён у сярэднезаможнай сям'і, ягоны бацька быў гандляром, а маці Лізавета была дачкою бурмістра. Ян быў вельмі пабожны, як казаў ягоны настаўнік: "Найчасцей можна было яго бачыць у касцёле, а радзей – на дварэ". Па просьбе сына, ягоныя бацькі згадзіліся аплочваць яму навучанне. Але з-за хваробы маці ён быў вымушаны спыніць вучобу. Дзякуючы фінансавай дапамозе мясцовага пробашча Пятра ван Эмэрыка, Ян змог скончыць распачатую вучобу. Пакліканне да духоўнага стану жыцця ён адчуваў з маладосці, але фінансавае становішча сям'і, a пасля смерць маці заміналі яму пайсці гэтай дарогаю. Дзякуючы апецы розных святароў і ўласнай працы, ён здабыў патрэбную адукацыю ў езуіцкім калегіуме ў Мэхэлене (Малін) у 1615 г., а далей уступіў у навіцыят езуітаў. Дзякуючы вялікім здольнасцям ў 1618 годзе яго адпраўляюць на навучанне ў Рым.

Падчас навучання ў Рыме Ян не зважаў на стан свайго здароўя дзеля вучобы. Ён цяжка захварэў, a знішчаны інтэнсіўнай вучобаю і актыўным унутраным жыццём арганізм не здолеў сябе абараніць. На смяротным ложку, трымаючы ружанец у руцэ, крыж i Статут закону, Ян казаў: "З усім гэтым (ружанцам, крыжом і Статутам) ахвотна памру". Ён памёр 13 жніўня 1621 г., маючы толькі 22 гады. Ян Бэрхманс быў узорам захавання законных правілаў, a ягоным прагненнем было паўтарыць узор, які пакінуў святы Алаізій Ганзага.

Успамін: 13 жніўня

Паводле ministrancinspjczerwionka.tnb.pl

Меткі: Хрысціянства, Святыя, Міністрант

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.