Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Агульны парадак святой Імшы (рымскі абрад)

Святая Імша складаецца з дзвюх частак, а менавіта: з літургіі слова і эўхарыстычнай літургіі, якія так цесна звязаныя паміж сабою, што ўтвараюць адно культавае дзеянне — на святой Імшы падрыхтоўваецца стол Божага слова і Хрыстовага Цела, з якога вернікі атрымліваюць настауленне і падмацаванне. Эўхарыстыя — гэта адзін акт культу, адно цэлае, таму нельга свядома прапускаць які-небудзь «менш важны» момант святой Імшы або спазняцца на яе.

Структуру святой Імшы (нядзельнай) можна прадставіць у наступнай схеме:

I. Уступныя абрады:

  • Уваход
  • Вітанне алтара
  • Знак крыжа
  • Прывітанне вернікаў і ўводзіны
  • Чын пакаяння
  • Пане, змілуйся над намі (Kyrie eleison)
  • Гімн «Хвала на вышынях» («Gloria in excelsis Deo»)
  • Малітва дня (калекта)

ІІ. Літургія слова:

  • Першае чытанне
  • Рэспансарыйны псальм
  • Другое чытанне
  • Акламацыя і верш перад Евангеллем
  • Евангелле
  • Гамілія
  • Вызнанне веры
  • Малітва вернікаў

III. Эўхарыстычная літургія:

  • Прыгатаванне дароў.
  • Малітва над дарамі.
  • Эўхарыстычная малітва:
    - прэфацыя
    - акламацыя «Святы» (Sanctus)
    - эпіклеза
    - кансэкрацыя
    - анамнэза
    - ахвяраванне
    - малітвы заступніцтва
    - заключная даксалогія
  • Малітва Панская
  • Абрад спакою
  • Ламанне хлеба
  • Камунія
  • Малітва пасля Камуніі

IV. Абрад заканчэння:

  • Благаслаўленне
  • Рассыланне народу
  • Ушанаванне алтара
  • Выхад (вяртанне ў сакрыстыю)

Паводле кнігі "Святая Імша. 100 пытанняў і адказаў"

Меткі: Міністрант, Літургія

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.