Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Міністранты ў парафіі

Сімволіка міністрантаМіністрант (лац. ministrare – служыць) — гэта хлапчук або юнак, які прыслужвае святару падчас імшальнай літургіі. Заданнем міністранта з’яўляецца падрыхтоўка неабходных літургічных рэчаў перад пачаткам святой Імшы, а таксама іншага роду дапамога, напрыклад, пры апрананні святара перад літургіяй.

Падрабязней

Функцыі міністранта

Міністрант – асоба, якая скончыла курс падрыхтоўкі і была прынятая да літургічнай службы алтара. Фармацыю міністрантаў можна падзяліць на некалькі этапаў, на якіх міністранты паглыбляюць сваі веды і набываюць новыя навыкі. 

Падрабязней

Агульны парадак святой Імшы (рымскі абрад)

Святая Імша складаецца з дзвюх частак, а менавіта: з літургіі слова і эўхарыстычнай літургіі, якія так цесна звязаныя паміж сабою, што ўтвараюць адно культавае дзеянне — на святой Імшы падрыхтоўваецца стол Божага слова і Хрыстовага Цела, з якога вернікі атрымліваюць настауленне і падмацаванне. Эўхарыстыя — гэта адзін акт культу, адно цэлае, таму нельга свядома прапускаць які-небудзь «менш важны» момант святой Імшы або спазняцца на яе.

Падрабязней

Літургічны год

Літургічны год – касцёльны гадавы цыкл, на працягу якога ў святых успамінах ва ўстаноўленыя дні ўшаноўваецца збаўчая справа Хрыста.

Падрабязней

Літургічныя рэчы

Літургічныя рэчы з'яўляюцца элементамі літургіі, неабходнымі для яе здзяйснення. Першапачаткова для цэлебрацыі Эўхарыстыі выкарыстоўваліся рэчы штодзённага ўжывання. Толькі з цягам часу пачалі вырабляць спецыяльна прызначаны для гэтага посуд і іншыя прадметы. Неабходным патрабаваннем для вырабу літургічных рэчаў з'яўляется выкарыстанне матэрыялаў "высакародных, трывалых і адпаведных для сакральнага ўжывання" (Агульныя ўводзіны да Рымскага Імшала, 326), каб яны былі годныя таямніцы, у якой будуць выкарыстоўвацца. Гэтыя рэчы павінны быць адпаведна благаслаўлены, а таксама выкарыстоўвацца і абслугоўвацца з пашанай (асабліва тыя рэчы, якія неабходны для кансэкрацыі і захоўвання хлеба і віна). Кожная літургічная рэч мае сваё прызначэнне, а многія з іх – глыбокую сімволіку, якую павінен ведаць кожны міністрант (асабліва міністрант алтара).

Падрабязней

Літургічнае адзенне і адзнакі біскупскай улады

У Касцёле, які ёсць Целам Хрыста, не ўсе члены выконваюць аднолькавы абавязак. Гэтая рознасць абавязкаў у цэлебрацыі Эўхарыстыі выяўляецца знешне ў разнастайнасці літургічнага адзення. Таму адзенне павінна быць знакам уласнага абавязку кожнага прыслугоўваючага. Апрача таго, літургічнае адзенне павінна падкрэсліваць прыгажосць самога літургічнага дзеяння.

Падрабязней

Колеры літургічных адзенняў

Ужо у старажытнасці выкарыстоўвалася літургічнае адзенне розных колераў, аднак спачатку правілы выбару колеру не былі дакладна акрэсленыя. Толькі ў XIII ст. яны былі сістэматызаваныя, а ў XVI ст. зацверджаныя на Трыдэнцкім саборы. 3 невялікімі зменамі гэтыя прынцыпы захаваліся да нашага часу. Разнастайнасць колераў літургічнага адзення дапамагае лепш зразумець значэнне цэлебраваных таямніцаў веры і сэнс развіцця хрысціянскага жыцця на працягу літургічнага года.

Падрабязней

Літургічныя кнігі

Найчасцей, калі мы чуем слова "літургічныя кнігі", перад нашымі вачыма з'яўляюцца Імшал і лекцыянарый. Аднак іх нашмат болей. Касцёл абавязвае, каб літургія цэлебравалася аднолькава і згодна з верай, якую вызнаем. Для гэтага яна павінна цэлебравацца згодна з выдадзенымі Касцёлам літургічнымі кнігамі.

Падрабязней

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.