Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аўторак — дванаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 13, 2. 5–18
Няхай не будзе спрэчак паміж табою і мною, бо мы з табою браты

Чытанне кнігі Быцця.

Абрам быў вельмі багаты на статкі, срэбра і золата. І ў Лота, які ішоў з Абрамам, былі таксама авечкі, валы і шатры. Зямля не магла ўтрымліваць іх абодвух, бо яны мелі вялікую маёмасць і не маглі жыць супольна.

Таму ўзнікла спрэчка паміж пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лота. А жылі тады на той зямлі хананэйцы і фэрэзейцы. І сказаў Абрам Лоту: Няхай не будзе спрэчак паміж табою і мною, паміж пастухамі тваімі і пастухамі маімі, бо мы з табою браты. Ці не ўся зямля перад табою. Прашу, аддзяліся ад мяне. Калі пойдзеш улева, я пайду ўправа, а калі пойдзеш управа, я пайду ўлева.

Лот жа ўзняў вочы свае і ўбачыў усю ваколіцу Ярдана, якая, пакуль Пан не знішчыў Садом і Гамору, была аж да Саару арошаная, нібы сад Пана і нібы зямля егіпецкая. Лот выбраў сабе тады ўсю ваколіцу Ярдана. І Лот вырушыў на ўсход. Так яны аддзяліліся адзін ад аднаго. Абрам пасяліўся ў зямлі ханаанскай, Лот жа пасяліўся ў мястэчках той ваколіцы і расцягнуў свае шатры аж да Садома. Жыхары Садома былі нягоднымі і вельмі грэшнымі перад Панам.

Пасля адыходу Лота Пан сказаў Абраму: Узнімі вочы свае і з таго месца, дзе стаіш, паглядзі на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад. Усю гэтую зямлю, якую ты бачыш, дам табе і твайму патомству назаўсёды. Тваё ж патомства ўчыню, як пыл зямлі. Калі хто зможа палічыць пыл зямлі, то і патомства тваё будзе палічана. Устань, прайдзіся па зямлі ўздоўж і ўпоперак яе, бо табе аддам яе.

Абрам перасунуў шатры і прышоў пад Хеўрон, дзе былі дубы Мамрэ. І, асеўшы там, збудаваў ахвярнік Пану.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Панядзелак — дванаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 12, 1–9
І выйшаў Абрам, як загадаў яму Пан

Чытанне кнігі Быцця.

У тыя дні:

Пан сказаў Абраму: Выйдзі са сваёй роднай зямлі і з дому айца твайго ў зямлю, якую табе пакажу. Я ўчыню з цябе вялікі народ і буду благаслаўляць цябе, і ўзвялічу імя тваё, і станеш благаслаўленнем. Буду благаслаўляць тых, хто цябе благаслаўляе, а тых, хто зневажае цябе, Я пракляну. І будуць благаслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі.

І выйшаў Абрам, як загадаў яму Пан, і з ім пайшоў Лот. Абраму было семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану. І ўзяў Абрам з сабой жонку сваю Сару, Лота, сына брата свайго, і ўвесь здабытак, які набылі, і ўсіх людзей, якіх мелі ў Харане, і вырушылі, каб ісці ў Ханаан.

Калі прыйшлі ў Ханаан, Абрам прайшоў праз гэтую зямлю аж да месца Сыхема, да дуба Морэ. А на той зямлі жылі ў той час хананэйцы.

Тады Пан, аб’явіўшыся Абраму, сказаў: Твайму патомству дам гэтую зямлю. Абрам пабудаваў там ахвярнік для Пана, які аб’явіўся яму.

Адтуль перайшоў на гару, што на ўсходзе ад Бэтэль, і расцягнуў шацёр свой так, што Бэтэль быў ад захаду і Ай з усходу. Там таксама пабудаваў ахвярнік для Пана і заклікаў імя Пана. І сабраўшыся, вандраваў Абрам з месца на месца ў бок Нэгеба.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

ХIІ Звычайная нядзеля, Год А

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 20, 10–13
Уратаваў жыццё беднага ад рукі злачынцаў

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

Ерамія сказаў:
Я чуў пагалоскі многіх:
Страх навокал!
Выкрыйце, і мы выкрыем яго!
Усе, што былі ў згодзе са мною,
чакаюць падзення майго:
Можа, удасца, – яны кажуць, – падмануць яго,
тады пераможам яго і адпомсцім яму.
Але Пан са мною, як магутны волат,
таму ганіцелі мае спатыкнуцца і скарáцца.
Пасаромяцца сваім падзеннем,
і будзе ім вечная і непазбыўная ганьба.
Пане Магуццяў, які выпрабоўваеш праведніка,
Ты глядзіш на задумы і сэрца,
прашу, каб я ўбачыў Тваю помсту над імі,
бо я адкрыў Табе сваю справу.
Спявайце Пану, праслаўляйце Пана,
бо Пан уратаваў жыццё беднага
ад рукі злачынцаў.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

24 чэрвеня — урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля

Імша ў вігілію

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 1, 4–10
Раней, чым сфармаваў цябе ва ўлонні, Я пазнаў цябе

Чытанне кнігі прарока Ераміі.

У дні Ёсіі:

Cкіраваў да мяне Пан слова, кажучы: Раней, чым сфармаваў цябе ва ўлонні, Я пазнаў цябе, і раней, чым ты выйшаў з улоння, Я асвяціў цябе, устанавіў цябе прарокам для народаў.

І адказаў я: О, Пане Божа, я не ўмею гаварыць, бо я яшчэ дзіця.

Але Пан сказаў мне: Не кажы: «я дзіця», бо да ўсіх, да каго Я пашлю цябе, пойдзеш, і ўсё, што загадаю табе, скажаш. Не бойся іх, бо Я з табою, каб ратаваць цябе, — сказаў Пан.

І выцягнуў Пан руку сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў мне Пан: Вось Я ўклаў словы Мае ў вусны твае. Глядзі, Я паставіў цябе ў гэты дзень над народамі і валадарствамі, каб вырываць і бурыць, знішчаць і руйнаваць, будаваць і садзіць.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Год А

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дрг 7, 6–11
Пан палюбіў вас і выбраў вас

Чытанне кнігі Другазаконня.

Майсей сказаў народу:

Ты — народ, прысвечаны Пану, твайму Богу. Цябе выбраў Пан, твой Бог, каб сярод усіх народаў, якія існуюць на паверхні зямлі, ты быў Яго ўласным народам.

Пан выбраў вас і знайшоў упадабанне ў вас не таму, што колькасцю ты перавысіў усе народы, бо сярод усіх вас найменш, але таму, што Пан палюбіў вас. І каб захаваць прысягу, дадзеную вашым продкам, вывеў вас моцнаю рукою і выкупіў вас з дому няволі, з рук фараона, караля Егіпту.

Таму ведай, што Пан, Бог твой, ёсць Богам, Богам верным, які захоўвае запавет і любоў да тысячнага пакалення адносна тых, хто любіць Яго і захоўвае запаведзі Ягоныя, але які адплочвае знішчэннем кожнаму з тых, хто ненавідзіць Яго. Ён не марудзіць, сам адплочвае таму, хто ненавідзіць Яго.

Таму захоўвай запаведзі, пастановы і закон, якія табе сёння загадваю выконваць.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Чацвер — адзінаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 11, 1–11
Бескарысліва прапаведаваў вам Евангелле Божае

Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Браты:

Калі б вы хоць крыху былі паблажлівыя да маёй неразважлівасці. Але вы і так паблажлівыя да мяне. Бо я руплюся аб вас рупнасцю Божаю, бо я заручыў вас з адзіным мужам, каб паставіць вас перад Хрыстом, як чыстую дзеву. Аднак баюся, каб так, як змей хітрасцю сваёй падмануў Еву, не былі зведзеныя думкі вашыя ад прастаты і беззаганнасці, што ў Хрысце. Бо, калі б хто прыйшоў і пачаў прапаведаваць іншага Езуса, якога мы не прапаведавалі, ці калі б атрымалі іншага Духа, якога не атрымлівалі, ці іншае Евангелле, якога не прымалі, – то вы ахвотна згаджаецеся. Але думаю, што я зусім не ніжэйшы за найвышэйшых Апосталаў. Хоць я і невук у красамоўстве, але не ў пазнанні. Урэшце, усяляк і ва ўсім мы адкрыліся вам.

Ці зграшыў я тым, што прыніжаў сябе, каб узвысіць вас, бо бескарысліва прапаведаваў вам Евангелле Божае? Іншыя Касцёлы абабраў, прымаючы плату для служэння вам. Будучы ў вас ды церпячы нястачу, нікому не дакучаў, бо патрэбы мае пакрылі браты, якія прыйшлі з Македоніі. Ды і ва ўсім я стараўся і стараюся не быць для вас цяжарам. Як ёсць ува мне праўда Хрыстовая, так гэтая пахвала мая не сціхне ў землях Ахаі. Чаму? Ці таму, што не люблю вас? Бог ведае.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Серада — адзінаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 9, 6–11
Бог любіць таго, хто дае з радасцю

Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Браты:

Хто сее скупа, той скупа і пажне, а хто сее шчодра, той шчодра і пажне. Няхай кожны дае, як вырашыць у сэрцы сваім, а не са шкадаваннем ці з прымусу, таму што Бог любіць таго, хто дае з радасцю. Бог мае моц узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб вы, заўсёды і ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсялякія добрыя справы. Як напісана: Раскідаў, раздаў бедным; справядлівасць ягоная трывае навекі. А той, хто дае сейбіту насенне і хлеб на спажытак, дасць і памножыць вашае насенне, і ўзрасціць плён справядлівасці вашай. Каб ва ўсім вы былі багатыя на ўсялякую шчодрасць, якая праз нас узносіць падзяку Богу.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Аўторак — адзінаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 8, 1–9
Стаў бедным дзеля вас

Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, дадзеную Касцёлам македонскім.

Бо ў цяжкім выпрабаванні ўціскам іх вялікая радасць і глыбокае ўбоства выліліся ў шчодрае багацце іхняй велікадушнасці. Сведчу, што яны далі паводле сваіх сілаў і па-над сілы, добраахвотна. Яны вельмі настойліва прасілі ў нас ласкі саўдзельнічаць у служэнні дзеля святых.

І не так як мы спадзяваліся, але саміх сябе найперш даручылі Пану і, з волі Божай, нам. Дзеля гэтага прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і завяршыў у вас і гэтую добрую справу.

Але паколькі вы перапоўненыя ўсім: вераю і словам, і пазнаннем, і ўсялякай стараннасцю, і любоўю вашаю да нас, то будзьце перапоўненыя гэтай ласкай. Не кажу гэта, як загад, але праз стараннасць іншых выпрабоўваю шчырасць вашай любові. Бо ведаеце вы ласку нашага Пана Езуса Хрыста, што Ён, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Панядзелак — адзінаццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Кар 6, 1–10
Выяўляем сябе як слугаў Божых

Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.

Браты:

Як супрацоўнікі, мы заклікаем, каб вы не прымалі ласкі Божай дарэмна. Бо Ён кажа:

У час спрыяльны Я пачуў цябе,
і ў дзень збаўлення дапамог табе.

Вось цяпер час спрыяльны, вось цяпер дзень збаўлення. 

Мы нікому ні ў чым не даём спатыкацца, каб не знайшлося заганы ў нашым служэнні, а ва ўсім выяўляем сябе як слугаў Божых: у вялікай цярплівасці, у турботах, у патрэбе, ва ўціску, пад ударамі, у вязніцах, у хваляваннях, у працы, у чуванні, у посце, у чыстасці, у пазнанні, у велікадушнасці, у ласкавасці, у Духу Святым, у любові некрывадушнай, у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй справядлівасці ў правай і ў левай руцэ, праз славу і бясслаўе, праз ганьбу і пахвалу. Мы нібы ашуканцы, але праўдзівыя; нібы невядомыя, але нас пазнаюць; нібы паміраючыя, але вось мы жывём; нібы пакараныя, але не забітыя; нібы засмучаныя, але заўсёды радуемся; нібы ўбогія, але многіх узбагачаем; нібы нічога не маем, але ўсім валодаем.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

ХI Звычайная нядзеля, Год А

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 19, 2–6а
Будзеце для Мяне валадарствам святароў і народам святым

Чытанне кнігі Зыходу.

У тыя дні:

Дайшоўшы аж да Сінайскай пустыні, сыны Ізраэля разбілі лагер у пустыні; і лагер Ізраэля ўладкаваўся там насупраць гары. Майсей узышоў да Бога, і паклікаў яго Пан з гары, кажучы: Так скажаш дому Якуба і абвесціш сынам Ізраэля: вы самі бачылі, што Я зрабіў егіпцянам і як насіў вас на арліных крылах, і прывёў вас да сябе. Цяпер, калі будзеце слухацца голасу Майго і захоўваць запавет Мой, то станеце Маёй уласнасцю сярод усіх народаў, бо Мая ўся зямля. І вы будзеце для Мяне валадарствам святароў і народам святым.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.