Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Круцята вызвалення чалавека

Круцята Вызвалення Чалавека (КВЧ) – гэта праграма дзейнасці, якая ставіць перад сабой мэту перамагчы ўсё тое, што пагражае годнасці асобы і прыніжае здаровыя грамадскія звычаі. Таму Круцята Вызвалення Чалавека прапагандуе стыль жыцця, заснаваны на праўдзе, любові і вольнасці.

Круцята Вызвалення Чалавека з'яўляецца службай вызвалення ад сучасных залежнасцяў, асабліва ад алкагалізму, а таксама ад усялякага падману і страху, якія знішчаюць годнасць чалавека і не дазваляюць яму рэалізаваць сябе згодна з пакліканнем.

Падрабязней

Апостальскі рух “Маргарытка”

маргарытка за святараМаці Божая прагне, каб усе верныя горача любілі сваіх святароў таму, што кожны святар з'яўляецца нібы Майсеем, які вядзе Касцёл бяспечным шляхам у абяцаную зямлю, г.зн. да неба. Без вернікаў і разважлівых святароў Касцёл не ведае, куды ісці, яму не хапае звышнатуральных крыніц асвячэння (Слова Божага, Эўхарыстыі, прабачэння грахоў, ацалення, выратавання ад улады сатаны), а верныя - нібы галіны, аддзеленыя ад вінаградніка. Таму Маці Божая прагне, каб кожны святар зноў знайшоў належнае месца ў Тваім сэрцы, Тваёй малітве, Тваёй сям'і і набыў неабходную яму духоўную абарону і матэрыяльную падтрымку.

Падрабязней

Рух «Маці ў малітве»

Эмблема руху Маці ў малітвеРух «Маці ў малітве» распаўсюджаны ва ўсім свеце. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне.

Падрабязней

Апостальства дапамогі душам чысцовым

Апостальства дапамогі душам чыстцовымАпостальства дапамогі душам чысцовым (АДДЧ) — арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чысцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьмінскі і маці Ванда Алендская ў 1889 г. у Закрочыме.

АДДЧ ўзнікла як адказ на шматлікія просьбы, якія скіроўваліся да сясцёр кангрэгацыі з боку свецкіх людзей, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў нашай харызме. Кангрэгацыя распазнала ў гэтай сітуацыі новы знак часу і новы апостальскі выклік. Рашэнне развіць гэтую форму апостальскай дзейнасці Кангрэгацыі было прынятае ў 1983 годзе. Праз два гады (у 1985 г.) для яе была прынятая назва «Апостальская справа дапамогі душам чысцовым». Затым гэта знайшло адлюстраванне ў Канстытуцыі кангрэгацыі, якая была зацверджана Апостальскай Сталіцай і якая з’яўляецца юрыдычнаю асноваю для існавання Апостальскай справы. 

Падрабязней

Брацтва кармэліцкага шкаплера

ШкаплерБрацтва кармэліцкага шкаплера — гэта аб’яднанне вернікаў, якія імкнуцца да дасканалай любові ў свеце згодна з духам закону кармэлітаў, удзельнічаюць у жыцці гэтага закону і маюць удзел у яго духоўных ласках праз унутранае з’яднанне з Марыяй у думках, жаданнях і ўчынках.

Падрабязней

Рух «Сужэнскiя сустрэчы»

Абраз руху Сужэнскія сустрэчы«Сужэнскiя сустрэчы» — рух у Каталіцкім Касцёле, якi арганiзоўвае рэкалекцыi для сужэнцаў. Мэтай гэтых рэкалекцый з’яўляецца паглыбленне i аднаўленне сужэнскай еднасцi i любовi. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбiць сваё каханне альбо адкрыць яго нанава, аднавiць адчуванне сутнасцi таямнiцы шлюбу. Мужу i жонцы прапаноўваецца дыялог, якi вядзецца толькi памiж iмi i дапамагае лепшаму ўзаемаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанава адкрываць яго прыгажосць. Паводле досведу, на рэкалекцыi могуць прыязджаць i сужэнцы, якiя перажываюць сур’ёзныя канфлiкты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развiваць сваё супольнае жыццё. Рух «Сужэнскiя сустрэчы» праводзiць таксама «Вечары для закаханых» i «Вечарыны для нарачоных», якiя падрыхтоўваюць маладых людзей да таямнiцы шлюбу.

Падрабязней

Legio Mariae — Легіён Марыі

У сваёй збаўчай задуме Бог пажадаў, каб збаўленне ў Хрысце, за справаю Духа Святога, адбылося праз пасрэдніцтва Марыі. Езус у тэстамэнце з крыжа на Галгоце вызначыў Марыі заданне — быць Маці для ўсіх людзей, пачынаючы ад Апостала Яна, які «ўзяў Яе да сябе» (Ян 19, 27). Тым самым Збаўца ўказаў усяму чалавецтву Марыю як надзейную дапамогу і найкарацейшы шлях да збаўлення.

Падрабязней

Рух «Святло-Жыццё» — Аазіс

Святло-Жыццё«З цягам часу, па меры развіцця Касцёла, у свядомасці Касцёла, у пастаральнай арыентацыі Касцёла павінны з’яўляцца новыя формы, і я думаю, што менавіта тая форма, якую прадстаўляюць сабою Аазісы, і ёсць такою новаю формаю». Гэтыя словы Папы Яна Паўла ІІ уводзяць нас у разважанні на тэму чарговай супольнасці — руху «Святло-Жыццё», які называюць таксама Аазіс. Гэты рух з’яўляецца адной з новых прапановаў паглыблення хрысціянскага жыцця паводле прынятага на Другім Ватыканскім Саборы накірунку на аднову Касцёла і актыўны ўдзел у справе новай евангелізацыі.

Падрабязней

Рух «Святло-Жыццё» — Хатні касцёл

Святло-Жыццё – Хатні КасцёлУ рамках руху «Святло-Жыццё» сярод іншых душпастырскіх ініцыятываў была створана таксама сямейная супольнасць, якая атрымала назву Хатні Касцёл. Супольнасць Хатняга Касцёла руху «Святло-Жыццё» ў адпаведнасці са сваёй назвай імкнецца да таго, каб сям’я, якая далучаецца да Руху, станавілася сапраўдным хатнім Касцёлам. Тады для падрастаючых пакаленняў яна стане своеасаблівым катэхуменатам — падрыхтоўкай да свядомага і сталага жыцця ў супольнасці Касцёла.

Што гэта значыць — быць Хатнім Касцёлам, супольнасцю ў сэнсе евангельскім і хрысціянскім? Адказ на гэтае пытанне павінны шукаць усе хрысціянскія сужэнцы, якія жадаюць пражыць сваё сямейнае жыццё згодна з Божаю задумаю, аб’яўленай у Хрысце. Кожны хрысціянін мае сваё заданне, кожны павінен прыняць і выканаць тое, што падрыхтаваў для яго сам Бог.

Падрабязней

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.