Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Афіша тэатра аднаго акцёра “Зніч”

znich

МАЙ 2017 —  СПАМПАВАЦЬ

КРАСАВІК 2017 —  СПАМПАВАЦЬ

САКАВІК 2017 —  СПАМПАВАЦЬ

ЛЮТЫ 2017 —  СПАМПАВАЦЬ

СТУДЗЕНЬ 2017 —  СПАМПАВАЦЬ

СНЕЖАНЬ 2016 —  СПАМПАВАЦЬ

ЛІСТАПАД 2016 —  СПАМПАВАЦЬ

КАСТРЫЧНІК 2016 —  СПАМПАВАЦЬ

ВЕРАСЕНЬ 2016 —  СПАМПАВАЦЬ

ЛІПЕНЬ 2016 —  СПАМПАВАЦЬ

ЧЭРВЕНЬ 2016 —  СПАМПАВАЦЬ

Асэнсаванне адзіноты

Актрыса Галіна Дзягілева ў монаспектакпі “Мне сняцца сны аб Беларусі”
Актрыса Галіна Дзягілева ў монаспектакпі “Мне сняцца сны аб Беларусі”

Монаспектакль “Мне сняцца сны аб Беларусі” паводле твораў Янкі Купалы Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зьніч” паставіў у кастрычніку 1989 года. Унікалыіы сцэнічны твор, які ўжо без малога чвэрць стагоддзя жыве ў нашай літаратурна-мастацкай прасторы, уключаны ў праграму ўрачыстага святкавання 130-годдзя Янкі Купалы. А не так даўно адбыўся яго паказ у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Аўтар і выканаўца паэтычнага монаспектакля “Мне сняцца сны аб Беларусі” — дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра “Зьніч” Галіна Дзягілева, рэжысёр пастаноўкі — Вольга Клебановіч, музычнае суправаджэнне — гітарыст Кірыла Успенскі.

Малавядомыя і не друкаваныя пры жыцці паэта вершы, радкі яго біяграфіі, што для некалькіх пакаленняў заставаліся па-за межамі школьных падручнікаў і хрэстаматый; лісты, газетныя публікацыі 1930-х гадоў, архіўныя дакументы, якія толькі на схіле мінулага стагоддзя адкрыліся чытачу... Усё гэта Галіна Дзягілева ператварыла ў складаны і пранізлівы лірыка-драматычны маналог, што доўжыцца крыху больш як гадзіну. Актрыса, у чыёй таленавітай натуры спалучаюцца магутная творчая энергія і душэўная чуласць, здатная напоўніцу пражыць лёс незвычайнага сцэнічнага героя, захапіць і пераканаць гледача эмацыянальна асэнсаванымі фактамі. Прытым кожны Купалаў верш паўстае радком яго біяграфіі — апаэтызаваным, кранальным, іранічным, дасціпным, суровым або трагічным, а празаічныя адступленні ды каментарыі набываюць вобразную моц мастацкага слова.

Вершы “Дабро і зло”, “На суд”, “Калыхала маці сына”, “Забытая скрыпка”... Радкі-метафары, радкі-афарызмы, радкі-прыпавесці: “Не дайце згінуць песняру”; “Гнаў каршун верабейку. Галасіла жалейка”; “Не будзеш песняй сыт аднэй”; “Увесь да дна трэба выпіць свой келіх жыцця”, “Я не плачу па родным народзе”; “А суд гісторыі цяжкі”... I вось гэта:

...бусеп адзін стаіць хмуры, —
Яго аднаго ўсе неяк забылі,
Адзін ён не змесціўсяў шнуры...

Ці гэта:

Адзін грэх толькі лёгмне на душу, яклеў,
Праступак, суддзі, мой: я сэрца, сэрца меў!
Але ці ж гэта так страшэнная віна?!

Музыку маналога раз-пораз падхоп-лівае ў паўзах ціхі, але шматзначны кантрапункт — гігарныя інтэрмедыі Кірыла Успенскага. Так-так, спектакль можна слухаць, як музыку, нават прымружыўшы вочы. I хаця Галіна Дзягілева скарыстоўвае пэўны рэквізіт ды акрэслівае выразны вонкавы малюнак сцэнічнага існавання, актрыса нібы застаецца самнасам з Купалам. Такім чынам усё тут вызначаюць яго Слова і яе Голас. Шырокі дыяпазон, багацце тэмбравай палітры ды інтанацыйных нюансаў: можна сказаць, што выканаўца трапна іграе на струнах уласнага голасу, які гучыць то светлай кантыленай, то адчайным літаннем, то трапяткой калыханкай, то асцінатнай меладэкламацыяй, то цяжкім стогнам, то ўзнёслай малітвай.

Спектакль дае магчымасць “сэрцам убачыць” трагічную сутнасць унікальнай асобы народнага паэта, песняра і рыцара беларускасці, беларусаў, Беларусі. Удумлівы глядач можа прасачыць унутраны шлях творцы: ад замілаванасці жыццём да праклёну нялюдскіх парадкаў, ад усеагульнага энтузіязму да самоты, ад пяшчотных настрояў да горкага сарказму, ад падманлівай захопленасці да расчараванняў, ад спробы кампрамісаў да зняважлівага пакаяння, ад пошуку душэўнага замірэння да роспачы і трагічнага сыходу. А ёсць яшчэ і аптымістычны эпілог, у якім гучыць шчырая ўдзячнасць паэтукласіку, якога памятаюць і шануюць людзі новага часу.

Паэтычны монаспектакль, які быў некалі адной з першых спроб у айчынным тэатральным мастацтве асэнсаваць “невядомага” Купалу, не страціў свайго глыбокага патрыятычнага філасофскага сэнсу, ідэйнай і эстэтычнай актуальнасці, агульначалавечай мудрасці. За час, што прамінуў з дня прэм’еры, узгадавалася новае пакаленне беларусаў. I маладыя людзі ў зале (ды і сталая публіка) захоплена слухаюць сцэнічны маналог, які вядзе іх да разумення адвечнай драмы паэта-празорцы, бескампраміснага шукальніка праўды і прыроджанага рамантыка, асуджанага на канфлікт з рэальнасцю і непазбежную адзіноту. А праз гэта дапамагае адчуць веліч нацыянальнага беларускага генія і ўсвядоміць яго патрыятычны подзвіг. Сапраўды, “Мне сняцца сны аб Беларусі” — вельмі важны напамін пра творчы і грамадзянскі подзвіг Янкі Купалы, дзякуючы якому наш народ спазнаваў уласную адметнасць і годнасць, вучыўся шанаваць роднае слова і шматвяковую культуру продкаў, ішоў да сённяшняй сваёй незалежнасці, да новай Беларусі, якая ўжо займае ў вялікім свеце “свой пачэсны пасад”...

ЛІМ №2, ад 06.07.2012 г.
Святлана БЕРАСЦЕНЬ

Меткі: Тэатр Зніч, Галіна Дэягілева

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.