Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Часовае размяшэнне і вядзенне парафіяльнай дзейнасці супольнасці нашага касцёла будзе адбывацца ў парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (архікатэдра, пл. Свабоды, 9).

Для вернікаў парафіі Чырвонага касцёла ў архікатэдры будуць адбывацца наступныя цэлебрацыі:

  • З панядзелка па суботу:
    15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
    15:15 – святая Імша.
  • У нядзелю:
    15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
    15:15 – святая Імша;
    20:00 – святая Імша.
Imsha.by – расклад Імшаў усіх парафій Мінска

Абавязковыя святы

Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:

  1. Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня.
  2. Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня.
  3. Святога Юзафа – 19 сакавіка.
  4. Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў.
  5. Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў.
  6. Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня.
  7. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.
  8. Усіх Святых – 1 лістапада.
  9. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.
  10. Нараджэнне Пана – 25 снежня.

(пар. Кодэкс Кананічнага Права, кан. 1246, § 1)


Каляндар важнейшых рухомых святаў
Год Панскі Папялец Вялікдзень Унебаўшэсце Спасланне Духа Святога Цела і Крыві Пана Першая нядзеля Адвэнту
2016 10 лют. 27 сакав. 5 мая 15 мая 26 мая 27 ліст.
2017 1 сакав. 16 красав. 25 мая 4 чэрв. 15 чэрв. 3 снеж.
2018 14 лют. 1 красав. 10 мая 20 мая 31 мая 2 снеж.
2019 6 сакав. 21 красав. 30 мая 9 чэрв. 20 чэрв. 1 снеж.
2020 26 лют. 12 красав. 21 мая 31 мая 11 чэрв. 29 ліст.
2021 17 лют. 4 красав. 13 мая 23 мая 3 чэрв. 28 ліст.
2022 2 сакав. 17 красав. 26 мая 5 чэрв. 16 чэрв. 27 ліст.
2023 22 лют. 9 красав. 18 мая 28 мая 8 чэрв. 3 снеж.

Паводле Catholic.by

Парафіяльныя аб'явы

  • З 02.10.2016 а 17:00 у нашай святыні цэлебруецца cвятая Імша парафіі Св. Лукі (м-н Курасоўшчына).
  • 21 лістапада (панядзелак)успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі. Гадавіна асвячэння Чырвонага касцёла – 106 гадоў.
  • 22 лістапада (аўторак) — успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкаў і спевакоў.
  • 27 лістапада (нядзеля) — першая нядзеля Адвэнту – пачатак падрыхтоўкі да Божага Нараджэння.
  • 27 лістапада (нядзеля) а 11:00 біскуп Юрый Касабуцкі ўдзеліць нашым парафіянам сакрамэнт Канфірмацыі.
  • 27 лістапада (нядзеля) — адбудзецца спектакль «Прамяністыя далоні Безаганнай», які падрыхтавалі дзеці з Легіёна Марыі. Спекталь пачнецца ў 16.00, пасля святой Імшы на 15.00.
  • Рэкалекцыі для сямейных пар «Сужэнскія сустрэчы» адбудуцца 25-27 лістапада ў Цэнтры «Карытас» (в. Ляскоўка, Мінскі раён). Кантакты для запісу: +375 29 556-26-35, +375 29 140-84-56, +375 29 782-14-66 (Іван і Алена Лубінскія)

Меткі: Парафіяльныя аб'явы

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».