Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Сакрыстыя:
працуе з 8:00 да 20:00 гадзін. (Акрамя часу цэлебрацыі cв. Імшы)
Тэл.: (8 017) 200-44-15

У сакрыстыі можна:

Нядзеля

  • 8:00
  • 9:00
  • 11:00 – Сумма
  • 13:00 – PL
  • 15:00 – Вяч.
  • 15:00
  • 17:00 – Лк.
  • 19:00
  • 21:00

Панядзелак

  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00

Аўторак

  • 7:00  
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00

Серада

  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00

Чацвер

  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 11:00
  • 13:00 – PL
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00
  • 21:00

Пятніца

  • 7:00
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00

Субота

  • 8:00
  • 9:00 – PL
  • 12:00
  • 15:00 – Вяч.
  • 17:00
  • 19:00

Сталая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту – капліца Маці Божай Будслаўскай (дольны касцёл)

Абавязковыя святы

Сумма – Святая Імша, якая цэлебруецца ў інтэнцыі парафіянаў.
Вяч. – Святая Імша, якая цэлебруецца ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
PL – Святая Імша на польскай мове.
Дз. – Святая Імша для дзяцей.
Лк. – Святая Імша для парафіі св.Лукі (м-н Курасоўшчына).

Абавязковыя святы

Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:

  1. Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня.
  2. Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня.
  3. Святога Юзафа – 19 сакавіка.
  4. Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў.
  5. Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў.
  6. Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня.
  7. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.
  8. Усіх Святых – 1 лістапада.
  9. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.
  10. Нараджэнне Пана – 25 снежня.

(пар. Кодэкс Кананічнага Права, кан. 1246, § 1)

Каляндар важнейшых рухомых святаў
Год Панскі Папялец Вялікдзень Унебаўшэсце Спасланне Духа Святога Цела і Крыві Пана Першая нядзеля Адвэнту
2016 10 лют. 27 сакав. 5 мая 15 мая 26 мая 27 ліст.
2017 1 сакав. 16 красав. 25 мая 4 чэрв. 15 чэрв. 3 снеж.
2018 14 лют. 1 красав. 10 мая 20 мая 31 мая 2 снеж.
2019 6 сакав. 21 красав. 30 мая 9 чэрв. 20 чэрв. 1 снеж.
2020 26 лют. 12 красав. 21 мая 31 мая 11 чэрв. 29 ліст.
2021 17 лют. 4 красав. 13 мая 23 мая 3 чэрв. 28 ліст.
2022 2 сакав. 17 красав. 26 мая 5 чэрв. 16 чэрв. 27 ліст.
2023 22 лют. 9 красав. 18 мая 28 мая 8 чэрв. 3 снеж.

Паводле Catholic.by

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 15, 7–2Дз 15, 22–31
Дух Святы і мы пастанавілі не ўскладаць на вас болей ніякага цяжару, акрамя таго, што неабходна

Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.

У тыя дні:

Апосталы і старэйшыя разам з усім Касцёлам, выбраўшы сярод сябе Юду, званага Барсабам, і Сілу – мужоў, якія былі першымі сярод братоў, пастанавілі паслаць іх у Антыёхію з Паўлам і Барнабаю. І праз іх выслалі такі ліст:

Апосталы і старэйшыя браты вітаюць братоў язычніцкага паходжання ў Антыёхіі, Сірыі і Кілікіі. Мы пачулі, што некаторыя з нас адправіліся без нашага даручэння і ўстрывожылі вас словамі, пахіснуўшы вашыя душы. Таму мы згодна пастанавілі выбраць мужоў і паслаць іх да вас з нашымі ўмілаванымі Барнабам і Паўлам, людзьмі, якія аддаюць жыццё сваё дзеля імя Пана нашага Езуса Хрыста. Мы паслалі да вас Юду і Сілу, якія абвесцяць вам тое самае словамі. Бо Дух Святы і мы пастанавілі не ўскладаць на вас болей ніякага цяжару, акрамя таго, што неабходна: устрымлівайцеся ад ахвяраў ідалам і ад крыві, ад таго, што задушана, і ад распусты. Калі будзеце ўстрымлівацца ад гэтага, добра зробіце. Бывайце здаровы.

Пасланцы прыйшлі ў Антыёхію і, склікаўшы людзей, аддалі ліст. Калі яго прачыталі, узрадаваліся гэтаму заахвочванню.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Парафіяльныя аб'явы

    • Месяц май асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі. Запрашаем на Маёвыя набажэнствы, якія будуць праводзіцца ў нашым касцёле кожны дзень пасля св. Імшы а 17:00.
    • 25 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця Пана.
    • 26 мая (пятніца) – успамін св. Філіпа Нэрі, святара. Наш пробашч, кс. канонік Уладыслаў Завальнюк, адзначае 43-ю гадавіну святарства. Таксама з гэтага дня пачынаецца навэнна да Духа Святога.
    • 27 мая (субота) а 10:00 у Чэнстохове (Польша) адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Ануфрыя (Дзяніса Альховіка), які паходзіць з нашай парафіі. Прыміцыйная святая Імша ў нашым касцёле – 11 чэрвеня а 11:00.
    • 28 мая адбудзецца працэсія Божага Цела па вуліцах нашага горада. Пачатак а 9:00 каля касцёла на Залатой Горцы. У сувязі з гэтым у нашым касцёле святыя Імшы а 9:00, 11:00, 13:00 цэлебравацца не будуць.
    • 3 чэрвеня (субота) – кс. Дзмітрый, вікарый нашай парафіі, арганізуе паездку-пілігрымку ў Фашчаўку. Запрашаем усіх жадаючых. Таксама ў гэты дзень арганізуецца пілігрымка ў Будслаў. Запіс у сакрыстыі.
    • 3 чэрвеня (субота) — ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія моляцца аб нараджэнні дзіцятка. Пачатак у 10.00, заканчэнне ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу на абед і вячэру. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі. Паводле catholic.by.
    • 9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале нашага касцёла адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы". 
    • 23–25 чэрвеня ў Баранавічах пройдзе ІІ Агульнабеларускі сямейны кангрэс «Адносіны ў сям’і». Падрабязней на catholic.by.
    • 24 чэрвеня – адбудзецца дыяканскае пасвячэнне клерыка Яўгена Вінтова.
    • 25 чэрвеня адбудзецца пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі бп. Тэафіла Матулёніса, які ў свой час выконваў святарскую паслугу на Магілёўшчыне. Падрабязная інфармацыя ў сакрыстыі нашага касцёла.
    • Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 год. Запіс ужо адкрыты на catholicpilgrim.by.

Парафіяльныя аб'явы

    • Месяц май асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі. Запрашаем на Маёвыя набажэнствы, якія будуць праводзіцца ў нашым касцёле кожны дзень пасля св. Імшы а 17:00.
    • 16 мая (аўторак) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка. Таксама ў гэты дзень адбудзецца "Рада" па справах рэстаўрацыі Чырвонага касцёла і будаўніцтва Духоўнага цэнтра. 
    • 20 мая (субота) – арганізуецца пілігрымка ў Быстрыцу на ўшанаванне рэліквій бл. Міхала Гедройца. Запрашае кс. пробашч Казімір.
    • 21 мая (нядзеля) а 9:00 у нашым касцёле адбудзецца Першая Святая Камунія, святую Імшу будзе цэлебраваць біскуп Антоні Дзям'янка. Святая Імша з удзелам дзяцей, якія прыступалі да Першай Святой Камуніі ў мінулым годзе адбудзецца а 15:00.
    • 27 мая (субота) а 10:00 у Чэнстохове (Польша) адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Ануфрыя (Дзяніса Альховіка), які паходзіць з нашай парафіі. Прыміцыйная святая Імша ў нашым касцёле – 11 чэрвеня а 11:00.
    • 28 мая адбудзецца працэсія Божага Цела па вуліцах нашага горада. 
    • Запрашаем моладзь на катэхезы кожную сераду пасля святой Імшы а 19:00. Спатканне адбываецца ў бібліятэцы касцёла.
    • 3 чэрвеня (субота) – кс.Дзмітрый, вікарый нашай парафіі, арганізуе паездку-пілігрымку ў Фашчаўку. Запрашаем усіх жадаючых.
    • 24 чэрвеня – адбудзецца дыяканскае пасвячэнне клерыка Яўгена Вінтова.
    • 25 чэрвеня адбудзецца пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі бп. Тэафіла Матулёніса, які ў свой час выконваў святарскую паслугу на Магілёўшчыне. Падрабязная інфармацыя ў сакрыстыі нашага касцёла.
    • Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 год. Запіс ужо адкрыты на catholicpilgrim.by.

Парафіяльныя аб'явы

    • Месяц май асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі. Запрашаем на Маёвыя набажэнствы, якія будуць праводзіцца ў нашым касцёле кожны дзень пасля св. Імшы а 17:00.
    • 13 мая (субота) – 100 год ад пачатку Фацімскіх аб'яўленняў, у якіх Маці Божая заклікае праз пост і малітву перапрашаць Пана Бога за грахі. 
    • 16 мая (аўторак) адбудзецца "Рада" па справах рэстаўрацыі касцёла і будаўніцтва нядзельнай школы. 
    • 21 мая (нядзеля) а 9:00 у нашым касцёле адбудзецца Першая Святая Камунія, а 15:00 – святая Імша з удзелам дзяцей, якія прыступалі да Першай Святой Камуніі ў мінулым годзе.
    • 28 мая адбудзецца працэсія Божага Цела па вуліцах нашага горада. 
    • Арганізоўваецца авіяпілігрымка ў Будслаў на верталёце ў пятніцу, суботу і нядзелю. Колькасць пілігрымаў – 6 асоб. Кошт палёта Мінск-Будслаў-Мінск складае 170 бел.рублёў. Запіс у сакрыстыі.
    • Запрашаем моладзь на катэхезы кожную сераду пасля святой Імшы а 19:00. Спатканне адбываецца ў бібліятэцы касцёла.
    • 12-14 мая будуць праводзіцца рэкалекцыі для сужэнстваў. Падрабязная інфармацыя на плакатах і флаерах на выхадах з касцёла. Запрашаем выкарастаць гэтую магчымасць умацаваць сваю сям'ю.
    • 25 чэрвеня адбудзецца пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі бп. Тэафіла Матулёніса, які ў свой час выконваў святарскую паслугу на Магілёўшчыне. Падрабязная інфармацыя ў сакрыстыі нашага касцёла.
    • Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 год. Запіс ужо адкрыты на catholicpilgrim.by.

Парафіяльныя аб'явы

    • Месяц май асаблівым чынам прысвечаны Найсвяцейшай Панны Марыі. Запрашаем на Маёвыя набажэнствы, якія будуць праводзіцца ў нашым касцёле кожны дзень пасля св. Імшы а 17:00.
    • 1 мая (панядзелак) – успамін св. Юзафа, рамесніка.
    • 2 мая (аўторак) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.
    • 3 мая (серада) – свята святых Філіпа і Якуба, Апосталаў.
    • 4 мая – першы чацвер месяца, дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. 
    • 5 мая – першая пятніца месяца, набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. 
    • 6 мая – першая субота месяца, набажэнствы да Найсвяцейшай Панны Марыі. 11 год са дня смерці ‌†Мечыслава Лабяка, святара, які служыў у нашай парафіі.
    • 6 мая (субота) – арганізоўваецца пілігрымка ў Будслаў (ад'езд аўтобусам ад Чырвонага касцёла а 8:30). Запіс у сакрыстыі.
    • Арганізоўваецца авіяпілігрымка ў Будслаў на верталёце ў пятніцу, суботу і нядзелю. Колькасць пілігрымаў – 6 асоб. Кошт палёта Мінск-Будслаў-Мінск складае 170 бел.рублёў. Запіс у сакрыстыі.
    • Запрашаем моладзь на катэхезы кожную сераду пасля святой Імшы а 19:00. Спатканне адбываецца ў бібліятэцы касцёла.
    • 12-14 мая будуць праводзіцца рэкалекцыі для сужэнстваў. Падрабязная інфармацыя на плакатах і флаерах на выхадах з касцёла. Запрашаем выкарастаць гэтую магчымасць умацаваць сваю сям'ю.
    • 25 чэрвеня адбудзецца пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі бп. Тэафіла Матулёніса, які ў свой час выконваў святарскую паслугу на Магілёўшчыне. Падрабязная інфармацыя ў сакрыстыі нашага касцёла.
    • Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 год. Запіс ужо адкрыты на catholicpilgrim.by.

Парафіяльныя аб'явы

    • 25 красавіка (аўторак) – свята св. Марка Евангеліста.
    • 28 красавіка (пятніца) – успамін св. Людвіка Марыя Грыньён дэ Манфора, святара, аўтара знакамітага рэлігійнага твора «Трактат пра сапраўднае ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі».
    • 29 красавіка (субота) – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла.
    • Запрашаем моладзь на катэхезы кожную сераду пасля святой Імшы а 19:00. Спатканне адбываецца ў бібліятэцы касцёла.
    • Арнанізоўваецца авіяпілігрымка ў Будслаў на верталёце. Кошт палёта Мінск-Будслаў-Мінск складае 170 бел.рублёў. Запіс у сакрыстыі.
    • 28-30 красавіка ў Берасці пройдуць рэкалекцыі для моладзі. Тэма сустрэчы — «Пакліканне ў жыцці хрысціяніна»Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 29 241-45-91 (с. Вераніка)
    • 25 чэрвеня адбудзецца пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі бп. Тэафіла Матулёніса, які ў свой час выконваў святарскую паслугу на Магілёўшчыне. Падрабязная інфармацыя ў сакрыстыі нашага касцёла.
    • Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 год. Запіс ужо адкрыты на catholicpilgrim.by.

Парафіяльныя аб'явы

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

      • 17 красавіка (панядзелак) – Велікодны панядзелак.
      • 18 красавіка (аўторак) – Велікодны аўторак. Ў нашым касцёле арганізуецца абед для адзінокіх, састарэлых людзей.
      • 22 красавіка (субота) у памяшканні тэатру Чырвонага касцёла ў 10:00 адбудзецца семінар на тэму: "Постабортны сіндром". Тэлефон для даведак: +375 29 374-14-01 (Вікторыя), +375 29 875-45-42 (Святлана). Для сем'яў з дзецьмі арганізуецца няня. Дадатковая інфармацыя на catholic.by.
      • 23 красавіка (нядзеля) – Свята Божай Міласэрнасці (Тамашава нядзеля).
      • Запрашаем моладзь на катэхезы кожную сераду пасля святой Імшы а 19:00. Спатканне адбываецца ў бібліятэцы касцёла.
      • 28-30 красавіка ў Берасці пройдуць рэкалекцыі для моладзі. Тэма сустрэчы — «Пакліканне ў жыцці хрысціяніна»Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 29 241-45-91 (с. Вераніка)
      • 25 чэрвеня адбудзецца пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі бп. Тэафіла Матулёніса, які ў свой час выконваў святарскую паслугу на Магілёўшчыне. Падрабязная інфармацыя ў сакрыстыі нашага касцёла.
      • Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 год. Запіс ужо адкрыты на catholicpilgrim.by.

Парафіяльныя аб'явы

    • Падчас Вялікага Посту ўстрымліваемся ад гучных забаваў, дыскатэк, забаўляльных праграм па тэлевізары, кампутарных гульняў і г.д., варта больш часу прысвяціць малітве, чытанню Слова Божага (Бібліі), духоўным разважанням.
    • 10 красавіка (панядзелак) – гадавіна аб'яўлення Эдварда Вайніловіча Слугой Божым і распачацця працэса яго беатыфікацыі.
    • 13 красавіка – Вялікі Чацвер. Святая Імша Вячэры Пана ў нашым касцёле адбудзецца а 19:00. 
    • 14 красавіка – Вялікая Пятніца. Сціслы пост. Літургія Мукі Пана ў Чырвоным касцёле адбудзецца а 19:00. Усе ахвяраванні збіраюцца на касцёл Божага Гроба на Святой Зямлі.
    • 15 красавіка – Вялікая Субота. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Асвячэнне вялікодных страваў у нашым касцёле будзе адбывацца з 7:30 па 19:00 праз кожныя 30 хвілін. Асвячэнне вялікодныя страваў арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам адбудзецца а 14:00 Пасхальная Вігілія распачнецца а 20:00 (кожнаму верніку неабходна ўзяць з сабой свечку для абнаўлення абяцанняў Хросту).
    • 16 красавікаВялікдзень (Пасха). Пачатак Рэзурэкцыі а 7:30.
    • 18 красавіка (аўторак) ў касцёле арганізуецца абед для адзінокіх, састарэлых людзей.
    • З 5 красавіка пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Пачатак у 19.00. Запрашаюцца ўсе пары, якія толькі сустракаюцца, ужо вырашылі ажаніцца і якія нават пра гэта не думалі. Кантактны нумар для запісу:  +375 (29) 772-91-66 (Ганна Баярчук), +375 (44) 745-22-93 (Павел Баярчук). Паводле catholic.by.
    • 22 красавіка (субота) у памяшканні тэатру Чырвонага касцёла ў 10:00 адбудзецца семінар на тэму: "Постабортны сіндром". Тэлефон для даведак: +375 29 374-14-01 (Вікторыя), +375 29 875-45-42 (Святлана). Для сем'яў з дзецьмі арганізуецца няня. Дадатковая інфармацыя на catholic.by.
    • 28-30 красавіка ў Берасці пройдуць рэкалекцыі для моладзі. Тэма сустрэчы — «Пакліканне ў жыцці хрысціяніна»Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 29 241-45-91 (с. Вераніка)
    • 25 чэрвеня адбудзецца пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі бп. Тэафіла Матулёніса, які ў свой час выконваў святарскую паслугу на Магілёўшчыне. Падрабязная інфармацыя ў сакрыстыі нашага касцёла.
    • Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 год. Запіс ужо адкрыты на catholicpilgrim.by.

Праграма перадач Белтэлерадыёкампаніі да Вялікадня

Да свята Уваскрасення Пана ў эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 3», «Беларусь 24», «НТВ-Беларусь», а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг прамых трансляцый і спецыяльных выпускаў.

Вялікая пятніца (14 красавіка)

«Беларусь 3»

23.10 — прамая трансляцыя Крыжовага шляху з Рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францішка

Вялікая субота (15 красавіка)

«Беларусь 1»

06.50 — перадсвяточны выпуск духоўна-асветніцкай перадачы «Існасць»
21.45 — прамая трансляцыя на Вялікдзень з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску
23.45 — прамая трансляцыя святочнага богаслужэння на Уваскрасенне Хрыстовае з Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора

«Беларусь 24»

«НТВ-Беларусь»

13.15 — прамая трансляцыя з Гробу Пана ў Іерусаліме

Вялікдзень (16 красавіка)

«Беларусь 1»

08.10 — Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча
08.20 — Слова Мітрапаліта Паўла

«Беларусь 3»

08.25 — перадача «Размовы пра духоўнае»
17.15 — прамая трансляцыя з Імшы на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, падчас якой Папа Рымскі зачытае Велікоднае пасланне

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

07.30 — у эфіры перадачы «Духоўнае слова» — велікодны зварот Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
08.15 — «Каталіцкая пропаведзь»: прамая трансляцыя св. Імшы з мінскай архікатэдры
09.00 — перадача «Для тых, хто дома» (тэма — сямейныя традыцыі святкавання Вялікадня).
10.00 — у эфіры перадачы «Галерэя» — кіраўнік рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў Пінскай епархіі іерэй Сяргей Платніцкі.
23.00 — у эфіры праекта «Дабравесце ад паэзіі» прагучаць духоўныя вершы беларускіх паэтаў

Парафіяльныя аб'явы

    • Падчас Вялікага Посту ўстрымліваемся ад гучных забаваў, дыскатэк, забаўляльных праграм па тэлевізары, кампутарных гульняў і г.д., варта больш часу прысвяціць малітве, чытанню Слова Божага (Бібліі), духоўным разважанням.
    • Набажэнства Крыжовага Шляху ў нашым касцёле праводзіцца штодзённа пасля святой Імшы а 17:00 (у суботу а 16:00Крыжовы Шлях з удзелам дзяцей). Дадаткова кожную пятніцу пасля святой Імшы а 19:00 адбывацца Крыжовы шлях для сем’яў. У нядзелю пасля святой Імшы а 11:00, 13:00 і 19:00Песні жальбы.
    • 6 красавіка – першы чацвер месяца. Запрашаем да малітвы аб новых пакліканнях да святарскага або манаскага жыцця. 
    • 7 красавіка – першая пятніца месяца. набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
    • 9 красавікаПальмовая нядзеля. У гэты дзень Касцёл асвячае ўпрыгожаныя вербачкі.
    • Запрашаем моладзь на катэхезы кожную сераду пасля святой Імшы а 19:00. Спатканне адбываецца ў бібліятэцы.
    • З 5 красавіка пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Пачатак у 19.00. Запрашаюцца ўсе пары, якія толькі сустракаюцца, ужо вырашылі ажаніцца і якія нават пра гэта не думалі. Кантактны нумар для запісу:  +375 (29) 772-91-66 (Ганна Баярчук), +375 (44) 745-22-93 (Павел Баярчук). Паводле catholic.by.
    • Велікапоснае чуванне моладзі пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9). Тэма малітоўнай сустрэчы — «Актуальнасць фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні». Да ўдзелу ў начным чуванні запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій. Праграма начнога чування на catholic.by.
    • 22 красавіка (субота) у памяшканні тэатру Чырвонага касцёла ў 10:00 адбудзецца семінар на тэму: "Постабортны сіндром". Тэлефон для даведак: +375 29 374-14-01 (Вікторыя), +375 29 875-45-42 (Святлана). Для сем'яў з дзецьмі арганізуецца няня. Дадатковая інфармацыя на catholic.by.
    • 28-30 красавіка ў Брэсце пройдуць рэкалекцыі для моладзі. Тэма сустрэчы — «Пакліканне ў жыцці хрысціяніна»Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +375 29 241-45-91 (с. Вераніка)
    • Да 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме «Каталіцкі пілігрым» арганізуе дзве пілігрымкі ў ліпені 2017 год. Запіс ужо адкрыты на catholicpilgrim.by.
    • 25 чэрвеня адбудзецца пілігрымка ў Вільню з нагоды беатыфікацыі бп. Тэафіла Матулёніса, які ў свой час выконваў святарскую паслугу на Магілёўшчыне. Падрабязная інфармацыя ў сакрыстыі нашага касцёла.
  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.